(no subject)

Mar 07, 2017 02:14

Пытаўся ў мяне неяк сябрук з Беларусі, ці правідловыя кошты амэрыканскай мэдыцыны быў агучыў Фр. Вячорка. Ня мог даць веры. Не, ня схлусіў. Апошнімі днямі вымушаны займацца сумнай справай: шукаць пахавальны дом, каб ня быць зьнянацку захопленым. Ну дык вось, кошты канешне… Крэматорый бярэ за свае паслугі $550. Труна, каб давезьці туды, хоць потым як-бы й непатрэбная, АД $550. Калі разьвітаньне з сьвятаром - аказваецца, самы дарагі рабай, ён бярэ $500. Хрысьціянскія ідуць таньней. Усё астатняе - забраць цела, заля на разьвітаньне etc - ад 2 да 4 тысяч і далей.
Previous post Next post
Up