(no subject)

Mar 04, 2017 09:54

У гэтым вершы 1926 г. “Беларускім гімназісткам” - пра які трохкутнік нацыянальны гаворыцца???

Беларусачкі!.. Гімназістачкі!..
Кветкі любыя! .. Ненаглядачкі!
Чорнабровачкі!.. Шэраглазачкі
Вы! Вясны жыцьця дзіўны казачкі…
На галованьках ў вас - шэры шапачкі,
А на шапачках - троекутнічкі,
Троекутнічкі нац’янальныя,
Сымвалічныя.. абяцальныя..
Ідзіцё, плывецё вы па вулічках,
Па садох, пляцох і завулачках,
Шэлясьця сваімі спаднічкамі,
Дробна ляскаючы чаравічкамі…
У душах у вас - радасьць сьветлая,
А на тварыках - ўсьмешка ветлая;
Вы чакаеце чагось неспазнанага..
Чагось дзіўнага… пажаданага…
Сэрцы вашы ўжо тлеюць каханьнем,
Што ўзгарыць пасьля буйным жаданьнем,
А тымчасам вы - безклапотныя,
Кругам кідаеце ўзоры залётныя…
І йдзецё, хараством сваім спакушаючы,
На’т ня ведаючы, а ні знаючы…
Previous post Next post
Up