(no subject)

Feb 17, 2017 14:03

Тумаш да Р. Жук-Грышкевіч (17 студзеня 1980): “У закранутых Табою ў Тваім лісьце справах паведамляю, што якраз сяньня спадарыня Яня Каханоўская мае выслаць для Н. Арсеньневай машынопіс успамінаў Ю. Дубейкаўскай для іх адрэдагаваньня. За тыдзень-другі машынопіс павінен быць у яе. Успаміны вымагаюць бясспрэчна ня толькі правапісных ды стылістычных паправак, але й рэдакцыйнага апрацаваньня. Ходзе пра тое, што побач вартасных для гісторыі інфармацыяў, асабліва пра Івана Луцкевіча, якія трэбба захаваць, ёсьць у ўспамінах і літаратурна вельмі слаба пададзеныя інтымна-асабістыя мамэнты ды дробныя будзённыя справы. Гэтыя бачыны ўспамінаў трэба грунтоўна літаратурна перапрацаваць, а некаторыя вельмі слабыя месцы й проста хіба выпусьціць. Гэта справа якраз Н. Арсеньневай, бо так, як ёсьць, усё друкаваць бадай непажадана”.
Previous post Next post
Up