Марафон Соль Палесся. Замыкальныя пакуты

Aug 20, 2024 18:12

Веламарафон Соль Палесся ў гэтым годзе адзначыў замыкальным на дыстанцыі 115 км. Амаль 11 гадзін смажання на сонцы, тэмп па апошняму - пакутаванні якім не пазайздросцяць нават у пекле)


У допісу падрабязнасці

01. Да Салігорску дабіраліся аўтамабілямі ў пятніцу. Нават трохі пачысцілі ім тутэйшыя дарожкі


02. Традыцыйна ночылі на беразе Салігорскага вадасховішча


03. Ранкам у суботу часу было няшмат


04. Адразу паехалі на старт


05. Які быў, як заўсёды, каля Белкалія


06. Людзей сабралася амаль тышша - другі старт у краіне пасля "Марафона Налібакі"


07. На рэге павольна - добра арганізавана


08. Перад стартам


09. Але ў мяне мэты іншыя - зноў упісаўся "замыкальным" на вялікай дыстанцыі ў 115 км, ды кантроль пасля старта


10. Таму за паўгадзіны да старта ў 9.30 паехаў на кантрольны пункт


11. ЗіЛ-131 з вышкай нікуды не падзеўся


12. Чакаю ўдзельнікаў


13. Калона удзельнікаў шла амаль 15 хвілін. Дачакаўшыся хваста нарэшце паехаў і я


14. Але ніхто нікуды не спяшаўся)


15. Замыкальны на 45...


16. І замыкальны на 75 сумавалі


17. Удзельнікі марудна кацілі да 2-га рудніка


18. Тэрыконы 2-га рудніка першая мэта гонкі


19. Доўга чакалі, калі "наінстаграмяцца")


20.  Прыехалі да тэрыкона 2 рудаўпраўлення. Пад'ём і праезд па яму галоўная фішка гонкі


21. Паварот на тэрыкон


22. Далей наверх


23. Пад'ём больш кіламетра на маленькай перадачы


24. Даваўся нялёгка


25. Дасягнулі вяршыні


26. На версе індустрыальная прыгажосць


27. Інстаграмшчыкі інстаграмяцца


28. Доўга ўсіх чакаў


29. Нарэшце спуск. Мае хваляванні наконт бяспекі нашчасце аказаліся толькі хваляваннямі


30. Транспарцёр


31. Горная рэчка


32. Канец спуска


33. Чакаем спазніўшыхся


34. У канцы крутога спуска насыпалі куч, таму ніхто з абрыва не паляцеў)


35. Нарэшце апошні


36. Часу страцілі на першыя 15 кілометраў ну вельмі шмат - можна лічыць што паехалі толькі пасля 11 гадзін


37. Вось такі ён лёс замыкальнага - ўсё марудна ды доўга, а тут яшчэ і спякота за +30! Пекла яшчэ тое


38. Быў час паглядзець на тутэйшыя Марсіянскія пейзажы


39. Яшчэ адзін замыкальны пакутнік)


40. Першы пункт харчавання быў у самы раз. Больш 3 гадзіны "смажання" пад сонцам рабілі сваю справу


41. Далей ужо кінуў хвост групы і паляцеў даганяць "сваіх апошніх" на 115 км


42. Сінгл па лесе


43. Жвіравая "скавародка")


44. Перасякаем Случ


45. Зноў сустракаем "інстаграмшчыкаў"


46. На беразе Салігорскага вадасховішча


47. Мост праз канал


48. Чыгуначны мост


49. Сцежка праз балота


50. Нарэшце дасягнуў удзельнікаў вялікай дыстанцыі


51. Доўга пылілі да 4-га рудніка


52. 4ру на даляглядзе


53. Да фінішу яшчэ больш паловы і мы толькі ўязжаем на 4-ы руднік. Пункт харчавання доўга мяне чакаў і з радасцю паехаў да хаты)


54. З'езд з асфальту адшукалі не адразу, засмуціла дарога ў поле. На шасце удзельнікі хутка знайшлі правільны шлях


55. "Горы" там, як заўсёды, класныя


56. Па 4-му рудніку трэба было ехаць амаль 15 км, таксама з заездам на тэрыкон


57. Адпусціў апошніх. Доўга так марудна я ехаць не мог


58. Зноў як і ў першы раз разглядаў нашыя "беларускія горы"


59. Марс


60. Укатаныя жвіравыя дарожкі


61. Ня хутка ехаў далей


62. Нарэшце заязжем на тэрікон 4-га рудніка


63. Спекота дасягнула свайго апагея. Самы раз каб катацца па пустэльні)


64. Прыгажосць нагадвае "Кін-дза-дза")


65. Крутыя пад'ёмы ушаталі пепелац)


66. Ланцугі ірваліся вельмі добра. Некалькі разоў прышлося дапамагаць выправіць паломкі


67. Тлен і бязвыхаднасць...


68. Прамысловыя адкіды


69. У адрозненні ад 2 рудніка тут ужо проста ехалі, амаль ніхто нічога не здымаў, ну акрамя мяне)


70. Ну паехалі ўжо!


71. Наперад


72. Горныя вяршыні)


73. Насустрач прыгодам


74. Брама


75. "Дзесці пад Кандагарам")


76. Чарговы "перавал" узяты)


77. Вакол гары


78. Фінальны спуск


79. Паварот


80. Аб'езд вакол шламазборнікаў


81. Адпусціў чароговы пункт харчавання, забраўшы апошнюю годную ежу на ім)


82. Валанцёры радуюцца што ўжо да хаты. Сябры тэлефануюць, што яны ужо прыехалі...


83. А я... а мне.... карацей  50 км пакут яшчэ.


84. Шмат жвіравых дарожак


85.


86. Паглыбіліся ў лясы


87. Але там пяскі


88. Матывацыя ўдзельнікаў пачала прападаць


89. Лес


90. І пясчаны жвір ушатаў усіх канчаткова


91. 4-х узельнікаў хуценька эвакуявалі


92. Мне ліш засталіся фінальныя пяскі ды парачка заблытаўшыхся раварыстаў напрыканцы


93. Рэчка Случ


Звольніў усіх валанцёраў і паехал да стаянкі. Па выніку выйшла 10 гадзін 40 хвілін на пылаючай скавародцы

94. Суворая марафонская раніца


95. Раніцай ў нядзелю быў толькі сняданак ды дарога да хаты


96. Разам за дзень азначаныя 115 км. Трэк такі


Матэрыялы тэставання
Фота ў гугле

Соль_Палесся, Ровар_2024, Салігорск

Previous post Next post
Up