Адпачынак у гэтым годзе адзначыўся невялікім аўтатрыпам на поўнач краіны. Нешта падобнае
рабілі 8 год таму. І вось зноў
Чытаем зусім маленькі допіс
Першы дзень амаль 350 км ехалі на Нарач
01. Праз Крэва
02. Замак закансервавалі, упрыгожылі
03. Але даўгабуд працягваецца
04. Гервяты нават сорамна прыгадваць - усе там былі, а я не
05. І на самой справе прыгожа там, але усярэдзіне вельмі просты
06. Зазірнулі да БелАЭС
Потым заехалі на Свір і далей на Нарач, ну амаль на Нарач
07. Возера Бледнае
08. Прыгожае такое
09. Месца нашай першай стаянкі
10. Другі дзень паехалі ў КУПу ды санаторый Нарач.
Аб'езділі тут ўсё ў 2020-м 11. Пляж возера Нарач каля санаторыя прыгожы, нават людзей, нягледзячы на спякоту, было няшмат
Далей паехалі па злачных месцах Віцебшчыны
12. Убачылі Парыж і не памёрлі
13. Пашпацыравалі па мясцовых буціках
14. "Альфифа башня красивая очень!")
15. Далей быў Мосар
16. Дэндрапарк у невялікім заняпадзе
17. Але мэтавая алея нікуды не падзелася
18. Назад шляху няма
19. Цвярозасць назаўсёды)
20.
21. Да Браслаўскіх азёр дакаціліся позна
22. Стаялі на стаянцы Акменіца, як заўсёды
23. Месца там шмат, што і падабаецца
24. На трэці дзень гара Маяк
25. Людзей цяпер там шмат. Распіарылі месца, набудавалі стаянак і дарожак, вось і пацягнуўся народ
26. Але ўсё роўна там прыгожа
27. І нарэшце Браслаў
28. Патрапілі за пару дзён да свята
29. Атрымалася толькі зазірнуць да возера Дрывяты, але залева выгнала нас у бок Віцебска
30. Дзісну нельга было прапускаць
31. Тутэйшы паром
32. Расклад руху
33. У Віцебску быў чацвёрты дзень падарожжа
34. Рэчка Віцьба
35. Гістарычны цэнтр
36. Каля ратушы
37. За 4 дні амаль 1300 км
Фота ў гугле