Паход на Змяінае возера

May 13, 2024 23:46

Праехаць з "веткі на ветку" праз центральную частку Брэсцкай вобласці праз Моталь і тутэйшыя лясы мне хацелася даўно. Нават трэк намаляваў некалькі год таму, праз тутэйшыя балоты, з мэтай адшукаць і наведаць размешчанае ў глыбіні балот Змяінае возера. У гэтыя вялікія выходныя нарэшце пашчасціла выдзяліць трохі часу на невялікі паход па тым мясцінам



01. У электрычцы на Брэст ў 10.18 былі выяўлены піражкі. Трэба мяняць напрамкі)


02. Хутка я апынуўся на станцыі Бронная гара


03. Першыя 15 км асфальтавы сола-прагон да Белаазёрска. Вецер ў спіну данёс амаль імгенна


04. У Белаазёрску мяне сустрэў Сяргей з Пінска, які ехаў насустрач з Драгічына і далей пакруцілі разам


05. Белаазёрск бязлікі горад


06. Нагадвае якія Касцюковічы


07. Грамадскі транспарт не ўражвае


08. На аўтастанцыі ціха


09. На чыгуначанай станцыі яшчэ цішэй


10. 1 пара дызялёў у суткі, шчыра кажучы - крах


11. Веладарожкі таксама не ўразілі


12. Графік першага дня пахода быў вельмі сціслы, таму хутка пакінулі горад


13. Зазірнулі на Халодны канал


14. Потым на знакаміты ў вузкіх колах рыбакоў Цёплы канал


15. Выскачылі на Р-136 і далей на ўсход


16. Вецер і далей падганяў нас


17. Рэчка


18. Рэчку Ясельду, пераязжаць будзем не раз


19. У той частцы Палесся асноўныя напрамкі асфальтаваныя, вёсак шмат, і яны вялікія


20. Зноў зазірнулі да дугі Струве


21. Але цяпер я ведаю, што гэты закладны камень унікальны, таму што толькі ён захаваўся цэлым у краіне. Раю наведаць менавіта гэты пункт усім


22. Тут же сустрэлі яшчэ адну групу раварыстаў, якая матрасна каціла нам насустрач


23. У Бездзежы звернулі на поўнач каб патрапіць на дамбу вакол Спораўскага балота


24. Толькі даволі крупны друз трохі замінаў


25. Ў Какорыцы тлен ды безвыхаднасць


26. Сацыяльныя аб'екты закінутыя


27. Нам далей


28. Дамба была трохі заросшай


29. Дзесці там Спораўскае возера


30. Няхутка ехалі


31. Хутка дамба стала непраязжальнай


32. Памятаючы мінулыя прыгоды вырашылі паехаць па іншаму


33. Праз Лядовічы


34. Перакусілі ў Опалі


35. І далей асфальтам на Моталь не заязжаючы да Ясельды і возера Жыдзінне


36. Добрая дарожка і мы ў Моталі


37. Тутэйшая брукаванка


38. Думаю асноўная славутасць на сёння


39. Нідзе такой не бачыў


40. Закупіліся на стаянку


41. Моталь выглядае як некі невялікі горад, але гэта вёска


42. Нагадвае чымсці Альшаны


43. Мотальскае возера сапсавана недабудоўляй


44. Таму возера больш нагадвае лужыну


45. Нам на Тышкавічы


46. Зноў Ясельда, але значна больш, чым некалькі кілометраў раней. Вось што Сопраўскае возера жыватворчае робіць!


47. Тышкавічы, трохі палявымі пяскамі і мы ля Мульнога возера


48. Вельмі прыгожае месца


49. Ёсць вялікі пляж і абсталяваная зона адпачынку


50. Пляж выглядае добра і нікога няма ў несэзон - ўсё як мы любім)


51. Але каньяк з куфалёў піць забаронена!


52. Бярозкі на беразе


53. Уваход у ваду


54. Казаць няма чаго, мы там вядома і ўсталі з намётам


55. Нават дровы адшукалі


56. Заход


57. За першы дзень больш чым 90 кілометраў. Лайтова, але для першага дня нармальна


58. Другі дзень пачаўся рана


59. У 8.20 мы ўжо былі на маршруце


60. У планах было 100 км палескіх дарожак і дызель на Баранавічы ў Бастыні да якога мне было пажадана паспець


61. Забегаючы наперад скажу, что другі дзень быў зусім не лайтовым і атрымалася больш, чым 100 кілометраў і далёка не асфальта


62. Адразу заўважылі некую канструкцыю


63. Мы зразумелі, что гэта вядомыя цюльпанавыя плантацыі тутэйшай фермерскай гаспадаркі


64. А "канструкцыя" палівальная налада


65. Мяркую гэтыя цюльпаны былі распраданы на 8 сакавіка)


66. Цікавы аб'ект


67. Водазбіральнік


68. Рухавік


69. Едзем далей


70. Ясельдаўскі канал


71. Минулі канал і пачалося ўсё тое дзеля чаго весь паход планаваўся - пошук Змяінага возера


72. Возера знаходзіцца ў вялікім такім балоце, якое нам трэба было перасекчы


73. Спачатку ўсё было больш меньш прыемна


74. Нават мокрых дарожак не было, так трохі бруду


75. Паляна


76. Але шукаемыя дарожкі на ўсход праз балота былі заваленыя і залітыя


77. Таму прыйшлося доўга прабірацца на поўнач, каб аб'ехаць гэтае вось усё


78. Нарэшце поле


79. Жвір у аб'езд


80. Паляўнічая засідка


81. Падкормачная пляцоўка


82. Але нават у аб'езд было нялёгка. Дарожкі доўга шукалі, але ўсё роўна палезлі праз балота)


83. Аб'езд нам каштаваў 15 дадатковых кілометраў і невядомую колькасць часу


84. І вось нарэшце яно - возера Змяінае. 2 гады планаваў туды маршрут і нарэшце здзейснілася мара ідыёта


85. Праўда да возера зусім не падступіцца, толькі трохі паглядзець


86. Таму адразу паехалі далей, бо час паджымае


87. Мост праз канал


88. Тутэйшы заказнік "Ярута"


89. Альтанка


90. Яшчэ адна альтанка. Сяргей добра ведаў тыя мясціны, тым больш яны вядомыя як былыя нямецкія пазіцыі Першай сусветнай вайны, што мне было асабліва цікава


91. Перакрочваем Агінскі канал


92. Пачынаюцца палескія дарожкі


93. "Палеская пясочня")


94. Лагішын


95. Царква ды касцёл на адной плошчы


96. Лагішынскі касцёл


97. Але часу на славутасці не было, таму мінуючы Р-105 звярнулі да возера Пагост


98. Асфальт амаль усюды


99. Хутка былі ля возера


100. Па дамбе вакол возера добрыя сцежкі ды дарожкі


101. Паўночны бераг возера


102. Масток праз Бобрык


103. Усходні бераг больш "курортны"


104. І свежы асфальт па дамбе


Тут  мы развіталіся з Сяргеем, ён паехаў да хаты ў Пінск, а мне было яшчэ каля 35 км да Бастыні

105. Тутэйшы Freightliner Century Class, але на ресейскіх нумарах


106. Апошнія 30 кілометраў былі асабліва цяжкімі


107. Жвір ад Багаданаўкі да Бастыні апынуўся пяском


108. Не цяжкім пяском, але з ветрам ў твар ён нічога прыемнага не дадаў


109. Нарэшце ўсё гэта шчасце скончылася. Паход атрымаўся занадта "спартыўным")


110. Ў Бастыні


111. 40 хвілін было каб паабедаць


112. І пачакаць мой дызель-цягнік на Баранавічы ў 18.33


113. За другі дзень больш за 115 км


Трэк першага дня

Трэк другога дня

Разам за 2 дня 208 км

Фота ў гугле

Белаазёрск, Лагішын, Пагост, Ровар_2024, Моталь

Previous post Next post
Up