Кругасветны чыгуначна-трамвайны трып у Наваполацк

Feb 07, 2024 15:22

У выходныя працягвалі субліміраваць вялікія падарожжы. На гэты раз вырашылі не разменьвацца па дробязях, а накіравацца ў кругасветнае падарожжа, заадно зазірнуць у Наваполацк, на трамваі якога я ніколі не катаўся


Выйшла нядрэнна. Як гэта было чытаем далей

Усё пачалося з цягніка нумар 658 Брэст-Полацк. Уставаць у 3 гадзіны ночы, каб паспець на яго, было ну вельмі балюча, але нічога не зробіш. У Менску падсела яшчэ пара удзельнікаў.
Ранішні пасажырапаток на Полацк вельмі напружаны. Месцаў у вагоне амаль не было, добра што мы набылі квіткі значана зараней, таму ехалі побач без ніякіх праблем

01. Цягнік ішоў хутка, і ў 10.30 мы былі ў Полацку


02. У нас было 6,5 гадзін на Полацк і Наваполацк, каб абкатаць трамвай, пазнаёміцца з тутэйшай інфраструктурай грамадскага транспарта і таксама славутасці


03. Полацк сустрэў мокрым снегам, надворье весь дзень увогулле было дрэнным, што вядома ж смуціла, але не спыніла


04. Вырашылі адразу ехаць на трамвай у Наваполацк. Як выявілася нармальных вялікіх аўтобусаў на маршрутах паміж гарадамі амаль не засталося. Рух дэградаваў да маршрутак, самымі вялікімі з якіх былі Газель Нэкст. Толькі на 10-м маршруце адшукаўся адзіны МАЗ-107. Для горада з вялікім нафтаперапрацоўчым заводам навокал гэта здаецца дзіўна, але гэта так


05. Трамвайная лінія ў Наваполацку змешчана на ускрайку горада, што вельмі нязручна


06. Прыйшлося амаль 2 кілометры мясіць мокрыя сугробы да канцавога кола каля завода "Вымяральнік"


07. Хутка падаспеў і трамвай. На маршруце ў гэты дзень былі толькі АКСМ-60102, але ў парку маюцца таксама КТМ-5


08. Вагоны ў выходныя дні ходзяць амаль пустыя. Толькі уздоўж горада едзе дзесці да дзесятка пасажыраў. Атаплення ўзімку вядома ж не было


09. Трамваі ходзяць ня часта, адчуваецца заняпад руху


10. Ў дэпо на фота амаль весь парк. Некалькі КТМ-5 яшчэ у эксплуатацыі


11.


12. Канцавы прыпынак "Палімір"


13. Нягледзячы на тое што пуць пракладзены асобна ад дарогі, трамваі ходзяць вельмі марудна. Хуткасць нідзе не перавышала 40 км/г, у сярэднім 30-35


14. Рэшткі былой раскошы


15. Надворье зусім не спрыяла шпацыру, таму хутка паехалі ў горад


16. Зазірнули на аўтавакзал


17. Прывітанне з "саўка"


18. У раскладзе руху кавалкі былога


19.


20. Расклад руху гарадскіх аўтобусаў


21. Як ужо казаў на Полацк амаль толькі маршруткі


22. У цэнтры горада


23. Прывітанне з 90-х


24. Бедненька але чысценька


25. Фантан


26. З грамадскім харчаваннем у Наваполацку дрэнна, прыйшлося спыняць "пошукі ежы" і хутка вяртацца ў Полацк


27. Наваполацк пакінуў гнятлівае ўражанне: вельмі вялікі спальнік амаль без ніякай грамадскай зоны, "лунны пейзаж". Мабыць раней так не было, але зараз там няма чаго рабіць, акрамя катання на трамваі вядома ж)


Да Полацка нас давёз нешматлікі МАЗ-107. Квіток быў таннейшым 90 капеек замест 1,70 ў маршрутцы

28. Пасля абеду засталася пара гадзін, каб зладзіць невялікі шпацыр па галоўным славутасцям


29. Дзвіна трохі ў лядовых заберагах


30. Кірха


31. Сафія Полацкая


32.


33. Выгляд на Дзвіну


34. Надворье зусім спасавалася, ішоў ужо проста дождж


35. Воданапорная вежа


36. Зараз тут музей


37. Лесвіца зроблена арыгінальна


38. І вось нарэшце галоўная мэта - тутэйшае трэш-піва!


39. Калісці рабіў невялікі бесчалавечны гастранамічны эксперымент з гэтым півам. Нічога не змянілася, можна браць)


40. Свежы паравоз Л-4125 на станцыі Полацк


41. Шыльда


42. Пасля больш чым 6-гадзіннага шпацыру пад снегам і дажджом сесці ў цёплы купейны вагон цягніка 605 Полацк-Брэст было за шчасце


43. Вагон "твярскі", пасля КВР у Гомелі, нават біятуалетам. Відзьмо раней хадзіў ва Украіну, ці Расію, але зараз праца толькі такая


44. Поўны пакет паслуг, нават гатэль. І на самой справе 16 гадзін пуці было вельмі добра і ўтульна


Цягнік адпраўляецца з Полацка ў 16.55 і ідзе жудасным колам праз ўсю краіну праз Віцебск-Воршу-Магілёў-Жлобін-Калінкавічы-Лунінец ды Жабінку - добрая такая кругасветка. Раней ішоў толькі ад Віцебска амаль 18 гадзін, зараз падоўжылі да Полацка ды "паскорылі" да 16. Але ўсё роўна прыходзіцца ехаць усю ночь і частку дня

45. У 9.00 былі у Жабінке


46. У нас было толькі 8 хвілін каб перасесці на электрычку да Баранавіч


47. Праз 32 гадзіны ды 1500 кілометраў чыгуначнага фана нарэшце падыходзяць да фінала


48. Фініш Баранавічы-Центральныя ў 11.40


49. Вось такое 1500-кіламетровае кругасветнае кола, раю ўсім


Фота ў гугле

Падарожжы, Наваполацк, Чыгунка, Грамадскі_транспарт, Полацк

Previous post Next post
Up