Капыль-Узда-Койданава асфальтамі

Jun 20, 2023 14:20

У суботу на выходных не прыдумаў нічога акрамя таго каб пакатацца па асфальце



01. Дызель-цягнік на Слуцк у 07.40


02. Даставіў нас да пр. Ванілевічы


03. Маршрутам было прадугледжана амаль 100 км асфальтавых дарог, матрас так


04. Надворье было калі не спякотнае, то нам спекчыся хапіла


05. Да Капыля ўсяго 8 км


06. Прыгожы мурал, чаму менавіта Адамовіч, не пытайце


07. Літары у центры. У Капылі калісці быў дзень беларускай мовы, не інакш


08. Мясцовая акалгашаная забудова


09. А на мясцовых маршрутах ўсё запаланілі Пазікі


10. Без затрымкі ехалі далей па мясцовых незагружаных дарогах


11. Адпачынак


12. Рэчка Выня


13. Прыгожыя мясцовыя дарожкі


14. Харытонаўская сажалка прывабіла


15. І вось выязжаем на Р-61


16. Хутка ўжо і Ўзда


17. Сапраўдная Чырвоная плошча


18. Касцёл


19. Аўтавакзал з гняздом)


20. Шлях па Р-68 нічым не запомніўся, але мост праз Ператуць у Гарбузах было не абмінуць ну ніяк)


21. Тутэйшая бятонка


22. Станькава здаровага чалавека)


23. Станькава курца)


24. Пасля Станькава да фініша ўсяго 10 км


25. Фініш каля "днішча-бара" ў Койданава непазьбежны


Паспелі на электрычку ў 15.10
Разам за дзень каля 100 км, трэк такі
Фота в гугле

Капыль, Узда, Ровар_2023

Previous post Next post
Up