Пакатушка ў Сталавіцкі лес

Jul 10, 2007 12:50

Страница в PDF




Надвор'е ўчора 09.07.2007 наладзілася і вырашыў паехаць пасля працы ў пакатушку. Хутка прыдумаў маршрут Баранавічы-Дубава-пр. Крошына-Крошын-Дуброўна-Загор'е-Торчыцы-Арабаўшчына-Сталавічы-Баранавічы. Разам выйшла 43,1 км




Зрабіў некалькі чыгуначных фотак і паехаў у Крошын



Крошын уразіў свёй чысцінёй, выгляды як з малюнка


Лебядзі



Далей асфальтам да Дуброўна, перасёк "алімпійку", і дасягнуў па полю вёскі Загор'е. Дарога была вельмі дрэннай, бруд і вада. Праз Торчыцы выехаў у лес на сляды старай дарогі Торчыцы-Арабаўшчына. Раней яна была відзьмо вельмі актыўнай, адгадываюцца насыпы і выманні. Але ўсё моцна здзірванела і таму ехаць было цяжка. На жаль ДАКаў не выявіў, гэты лес патрабуе пільнага даследвання.



Выехаў да Арабаўшчыны і звярнуў да Баранавіч, толькі зірнуў на гэты помнік. 43,1/1279,1

Крошын, Ровар_2007

Previous post Next post
Up