(no subject)

Sep 25, 2020 00:42

Хутка год, як я займаюся цялеснай тэрапіяй і медытацыяй (і не толькі гэтым). Часамі мне здаецца, гэта лепшае, што здаралася са мной за апошнія 11 год майго жыцця. А можа і за ўсё свядомае жыццё. Пра гэта трэба ведаць ад маленства. А то атрымоўваецца, што ты нейкім чынам дапаўзаеш да гэтага ў сталым узросце пасля якой-небудзь катастрофы.
Нашае цела запамінае ўсе рэакцыі на эмоцыі (не толькі на фізычнае ўздзеянне).
Вось цікавостка: троху больш за год таму адзін допіс знаёмага ў фб вельмі мяне зраніў і забраў спакой падчас маіх вакацыяў на Радзіме. Ясна, што гэта мая рэакцыя, мая адказнасць і бла-бла-бла. Але цікава вось што. Мінула столькі часу, я пабачыла допіс ад таго ж чалавека з тым жы цэтлікам на тую ж тэматыку, але з нэйтральнай для мяне інфой. Але цела зрэагавала дакладна так жа! Я на працяглы момант апынулася ў сваім чарняжным стане год таму 🤷🏻‍♀️🤦🏻‍♀️
А значыць мне яшчэ працаваць і працаваць.

žyćco nie e-bajka

Previous post Next post
Up