назбіралася за апошнія гады

Aug 05, 2018 19:40

Я тут рэдка бываю, але калі заходжу - звычайна страўнік робіць сальта, такое ўражанне, нібы я вяртаюся ў мінулае, у старыя добрыя часы, дзе ўсё было шчыра, проста і зразумела, і адтаго, безумоўна, вельмі камфортна. І ўсе былі жывыя.
Неяк хутка жыццё дасягнула таго моманту, калі пачынаюцца страты. Такое ўражанне, што жыццё раскалолася, і яго часткі трымаюцца на нітачках, чырвоных нітачках. І недзе там, у той частцы маё юнацтва і такая-сякая але безтурботнасць) і сапраўднасць. А нітачкі ўсё рвуцца: Змітра не стала. Глеба не стала. Знік іншы сябар, не памёр, не, проста знік. Не існуе больш 0-85. Памерла Кора. Учора не стала Сашы Кулінковіча. І адтаго нейкі цяжар, такі горкі цягучы цяжар назбіраўся недзе ўнутры мяне. І з кожным годам ён толькі большае.
З НейраДзюбелем надта шмат звязана асабістых успамінаў і падзей. Яшчэ адзін напамін, што нічога не паўтараецца. Апошнім часам я ўсё адкладала паходы на канцы, пасля схаджу, паспею яшчэ. Добра вось на басах пачула, адчула гэтую шалёную энэргію. Апошні раз. А ўчора я прачнулася і, як звычайна, пацягнулася за мабілкай пачытаць, што ж там на радзіме. А на радзіме ўсе не вераць у тое, што дзядзі Сашы больш няма... І мне адразу ж захацелася паснуць і спаць яшчэ доўга-доўга, і не ведаць нічога пра гэта. А ў галаву палезлі думкі: ня так даўно думала, нешта пра Кору нічога не чуваць, ці жывая яна? Праз нейкі час Кора памерла. А на басах пабачыла Кулінковіча і падумала, як добра выглядае, сто год не бачыла, колькі яму ўжо і колькі шчэ пражыве. Зусім мала. Навошта я пра гэта думала?
І ў галаве ад учора круціцца не устать дышать...

image Click to view



а я і хадзіла-та толькі на канцы neuro dubel, і калісьці яшчэ на сцяну ды маўзэра... бяда, проста бяда.
Re1ikt застаўся, але гэта ўжо з іншай песні...

žyćco nie e-bajka, палын, люблю людзей, музыка, крызіс, скрозь мяне

Previous post Next post
Up