Jun 17, 2010 23:10
Клясыка - бясконца цікавая крыніца ідэй для сучаснасьці. У беларускай літаратуры 20-40-х гадоў ХХ стагодзьдзя любое лірычнае адступленьне ад тэмы саветызма-камунізацыі - проста сьвята нейкае! А ў Зарэцкага яны мільгаюць так часта, што радуецца душа, сьпявае цела. Ці наадварот. Ёсьць файнае хіпі-стайл апісаньне Купальля і намёк на БДСМ-стасункі з вабнай паненкай. Ну а песенька жаўнера, на маё сьпілае імхо, можа пры стараньні і жаданьні стацца як мінімум ГІТом!
"У адным кутку вакзала ён убачыў ідылічна-сьмешную карцінку. На нейкай скрынцы сядзелі поплеч афіцэр і салдат - абое п'яныя. Афіцэр абнімаў салдата і ўсё тлумачыў, што яны цяпер роўныя, што яны любяць адзін аднаго і г.д. А салдат у гэты час задуменна спусьціў галаву і ціхенька пеў тонкім, але поўным заўзятай гульлівасьці голасам:
Па...ці...рала я калечка-чка,
Па...ці...рала я любоў -
Я любоў.
Наверна,Па...ці...рала я любоў...
І...з-за...гэтага калечка-чка
Бу...ду... плакаць дзень і ноч -
Дзень і ноч.
Наверна,Бу...ду... плакаць дзень і ноч..."