Тэкст тарашкевіцай і назва „Менск“ упершыню на беларускіх грашах

Jan 18, 2014 21:22

Надпіс клясычным правапісам і беларуская назва Менск упершыню зьявіліся на беларускіх грашах. Адноўленая таксама традыцыя выкарыстоўваць на беларускіх грашах беларускую лацінку і лаціну.

21 лістапада 2013 году Нацыянальны банк выпусьціў манэты двух наміналаў: срэбную 20 Br (33,62 г) і мядзяна-нікелевую 1 Br (19,5 г). Выявы на іх аднолькавыя, прысьвечаныя слуцкім паясам. На рэвэрсе гэта стылізаваная выява вокладкі каталёгу з тэкстам: Каталёг выстаўкі слуцкіх паясоў Беларускага дзяржаўнага музэю. Красавік 1927 г. Г. Менск.




Сайт Нацыянальнага банку паведамляе, што на рэвэрсе манэты таксама выяўлены фрагмэнт поясу з калекцыі Івана Луцкевіча, які быў паказаны Максіму Багдановічу, пасьля чаго ён напісаў верш „Слуцкія ткачыхі“.

На авэрсе, як паведамляе Нацыянальны банк, адлюстраваны ўзор двухбаковага поясу, які выраблены на Слуцкай мануфактуры і знаходзіцца ў калекцыі Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча.

Яшчэ адна пара манэтаў сэрыі „Слуцкія паясы“ мае на рэвэрсе надпісы беларускаю лацінкаю - SŁUCK, лацінскаю моваю - IOANNES MADZARSKI ME FECIT SŁUCIÆ, старабеларускаю кірыліцаю - ЛЕО МАЖАРСКІИ ВЪ ГРДѢ СЛУЦКѢ. Усе ўзятыя з тканых пазнакаў на паясах.



Аўтар абедзьвюх манэтаў С. Някрасава. Манэты бітыя на Віленскай мынцы.

клясычны правапіс

Previous post Next post
Up