Oct 31, 2011 01:22
Алесь Бяляцкі -- аўтар ідэі, ініцыятар і арганізатар адраджэньня Дзядоў ды напаўненьня іх "міцкевічаўскім" зьместам.
Першыя Дзяды, прысьвечаныя памяці ахвяраў камунізму і змагароў за незалежную Беларусь, адбыліся ў парку Янкі Купалы ў 1987 годзе. Іх ладзілі "Тутэйшыя".
У наступным, 1988-м, на прапанову Алеся Бяляцкага Дзяды рыхтавалі "Тутэйшыя" і "Талака". Улады спрабавалі прадухіліць акцыю перакрыцьцём транспарту ды "хапуном" з выкарыстаньнем сьлезацечнага газу, а потым выкарысталі для разгону ўнутраныя войскі.
За Дзяды 30 кастрычніка 1988 году Алесь Бяляцкі як іх галоўны арганізатар быў арыштаваны й засуджаны.
сьведчу,
Бяляцкі,
Незалежнасьць