Пасёлак Клюкіна Смаленскай вобласьці. Гэта круцей любога сэрыялу. Аж вусьцішна становіцца - дзеканьне, цеканьне, "пашпарт", "завітушка" і расейскія арлы. Каб не арлы дык можна было падумаць, што якая школа ў Менску (хіба што бяз печкі). Нібыта можна паглядзець, што будзе, калі
тутэйшыя акадэмікі рэалізуюць свае пляны.
Міколу Бескаравайнаму прывет! Я відзеў як ты ў камеру махаў рукой!
Цікавыя размовы цётак у камісіі - пра былое, дзяцінства, школу, шмат размоў пра п'янства.