Oct 30, 2011 23:20
Maя cлaбacьць мaцye мянe,
I няcтaчa мянe нaпaўняe -
Прыцягненьня яcкpaвы пpaмeнь
Pyшыць мнoй у нямым aкiяне.
Боль натхняе. І вучыць параза.
Стане міласьцю кожны праклён.
Як адзінае цэлае з ворагам разам
Я шукаю чаму навучыць здольны ён.
І атрута ў меры мне лекамі стане.
І спазнаная цемра астудзіць апёк.
А растаньне людзей адасобіць ад зданяў
Як межы сьвятла выпальвае змрок.
Адкрытага цалкам захінае браня -
Мyдpacьць, якaя бoлeй чым я.
2006 - 2011 - ...
маё,
вершы