Фэстываль «Вольнае паветра» перанесены

Jun 21, 2011 14:00

Арганізатары вялікага этна-фэсту «Вольнае паветра», на які мусілі зьехацца артысты з Польшчы, Украіны, Літвы, Расеі, Сэрбіі і ўласна Беларусі, паведамілі, што 2 ліпеня канцэрт на хутары Шаблі не адбудзецца. Фэст трапляе пад вызначэньне «масавага мерапрыемства» і супрацоўнікі міліцыі на ім абавязаныя забясьпечыць ахову. Аднак вольных міліцыянтаў у гэты дзень папросту ня будзе - усе сілы сьцягнутыя на ахову мерапрыемстваў з нагоды Дня незалежнасьці.

Аднак, гэта не галоўная прычына адмены. Як паведаміў прадусар фэстывалю «Вольнае паветра - 2011» Яўген Калмыкоў, яны толькі днямі дазналіся пра існаваньне распараджэньня, у якім вядзецца, што напярэдадні і ў дзень 3 ліпеня аніякіх іншых мерапрыемстваў, акром як прысьвечаных Дню незалежнасьці, праводзіць у Беларусі нельга.

Арганізатары дамовіліся ўжо аб прыезьдзе дзясятка выканаўцаў і пачалі продаж квіткоў, аднак цяпер вымушаныя шукаць іншую дату ды ізноў атрымліваць дазвол ад мясцовых уладаў на правядзеньне фэстывалю.

Мяркуецца, што «Вольнае паветра - 2011» пройдзе на хутары Шаблі пры канцы жніўня. Склад удзельнікаў той жа. Ужо набытыя на 2 ліпеня квіткі можна здаць, а можна прытрымаць да фэсту - яны будуць дзейныя.

источник

Просто нет слов...

ненавижу, БССР, жесть

Previous post Next post
Up