Я з дзяцінства люблю Вялікдзень. Нават у строгія савецкія часы ў нашай сям'і гэтае свята адзначалася, як належыць. Бо няма больш светлага дня, я лічу. Таму выкарыстоўваю яго ў чарговы раз, каб легітымна прызнацца ў любові сябрам. Я люблю Вас, сябры! А некаторых - вельмі-вельмі, ну, вы ведаеце, каго я маю на ўвазе :).
(
Read more... )
Comments 92
І Вас са святам!)
Reply
А некага - вельмі-вельмі :)).
Reply
У той, не спрачайцеся са мной! Мне здаля лепш відно, бо "большое видится на расстояньи":))
*замілавана*
І гэта ўзаемна!))
Reply
Такое бывае толькі ўзаемна, як кажа адна мая фрэндэса :**).
Reply
Я таксама заўсёды энцыклапедыямі розныя стравы прыціскаю:) Не любымі, бо некаторых мне шкада. Але ёсць і такія, што толькі для гэтай нагоды і выкарыстоўваюцца. А то што ж яны на паліцах проста так стаяць)
Як там Ваша электрычнасць? Спадзяюся, святочны настрой не сапсавала.
І - са святам, вядома ж!
Reply
Гэтая энцыклапедыя ўніверсальная, хаця інфармацыя там састарэлая.
З электрычнасцю бяда. Пісала ў мінулым пасце. Падобна да таго, што да жніўня яны нас за людзей лічыць не будуць, блін. Трэба бунт уздымаць.
Хрыстос уваскрос! :)
Reply
Ага,я чытала мінулы пост, толькі пракаментаваць рукі не дайшлі. Гэта проста жах нейкі. Трымайцеся там!
Reply
Reply
У нас таксама паўшафы такой жа энцыклапедыяй завалена. Якія яшчэ нестандартныя спосабы яе прымянення Вам вядомы? :)))
І яшчэ ў Вас талеркі па стылі да настольніка пасуюць :)
Reply
У мяне яшчэ адзін спосаб быў. Энцыклапедыямі загароджвалі месцы, куды сляпому кату непажадана хадзіць. Вельмі карысная рэч :))).
Гэтыя талеркі я купіла ў Польшчы падчас першай сваёй замежнай канфкрэнцыі. Памяць :)). Я яшчэ тады думала, што ў мяне кухня сіняя будзе. Па выніках - зялёная :).
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment