прадаецца рамантыка! куплям, не праходзім міма! :)

Sep 07, 2010 17:07

Кафэшка. За столікам - юная пара, якая пра нешта весела і бесклапотна гаворыць. Пакуль :).

Закаханыя яшчэ не падазраюць, што да іх павольна, але цвёрдай хадою набліжаецца цётка з вядзерцам кветак, беспамылкова, на яе погляд, адшукаўшы сярод наведвальнікаў кафэ сваю ахвяру, за якой яна пэўны час цікавала з непрыкметнага кутка памяшкання :). Амаль пагрозлівая постаць, што перасоўваецца рашучымі крокамі, усім сваім выглядам гаворыць: "як выскачу, як выпрыгну - пайдуць клачкі па закаулачках!" :))  Я загадзя пачынаю спачуваць маладым людзям.

"Молодой человек, купіте девушке букетік!!!" - упэўнена і гучна заводзіць сваю катрынку цётка. Павісае няёмкая паўза...
Першай не вытрымлівае і адводзіць позірк убок дзяўчына.
Хлопчык нешта адказвае (мне не чутно), але назойлівая "гандлярка рамантыкай" працягвае нахвальваць свой тавар і -  не трэба валодаць уменнем чытаць па вуснах, каб здагадацца - яшчэ ў большай ступені распісваць прыгажосць спадарожніцы патэнцыйнага пакупніка.

Сцэна цягнецца некалькі хвілін... "Гадкая цётка," - думаю я.
Урэшце гандлярка, так і не пераканаўшы пару ў тым, што стварыць дадатковую аўру рамантычнасці гэтага цудоўнага вечара можна проста набыўшы ў яе тавар, адыходзіць у свой ранейшы непрыкметны куток. На тварах усіх траіх - расчараванне...

Пра што цяпер думае сумная дзяўчынка???
Пра што цяпер думае змучаны размовай хлопчык???
"Бедная, бедная гандлярка..." - думаю я.

Ну, вось і навошта ўвесь гэты "бізнес"?

непрыдуманыя гісторыі горада N, гендэрнае пытанне

Previous post Next post
Up