скажы мне, ЯК ты чытаеш, і я скажу, хто ты :))

Jul 07, 2010 15:42


Як вядома, у кожнага чалавека ёсць улюбёная "поза" для чытання. Прапаную Вашай увазе немудрагелісты тэст "Скажы мне, ЯК ты чытаеш, і я скажу, хто ты". Зразумела, у жыцці не сустракаецца "чыстых тыпаў", адпаведных той ці іншай (псеўда)псіхалагічнай класіфікацыі. Таму не судзіце строга :)).
Мае наіўна-псіхалагічныя высновы вынікаюць з уражанняў ад ( Read more... )

псіханелагічныя тэсты, сапраўдныя людзі, назіранні чайніка, загадкі

Leave a comment

tsikhan July 7 2010, 14:14:07 UTC
Амаль-амаль))

На працы - 1,2
Дома - 1, 11. Больш - 11, застарэлае ляжанне-рэлаксацыя :))

Reply

veragodna July 7 2010, 19:15:21 UTC
Аднак тое, што робіце ўсё на 100%, думаю, праўда. :)) Выбіраю, што пачытаць у перыёдыцы, выключна дзякуючы Вашым парадам у аглядзе. Шчыра. Пабачыце наступную калонку :))

Reply

tsikhan July 8 2010, 07:24:22 UTC
Дзякуй на добрым слове!.
Агляды з гэтага месяца здаў Янку Лайкову. Не надта любімы мной жанр. Буду што іншае пісаць. Можа, і калонку таксама. )

Reply

veragodna July 8 2010, 07:41:14 UTC
О! Агляды, на мой погляд, самы няўдзячны і нудны жанр. Хаця, як Вы калісьці правільна заўважылі, і "школа" добрая для крытыка.
Рада, што вы ("ЛіМ") нарэшце знайшлі кандыдатуру :)).

Reply

tsikhan July 8 2010, 08:40:59 UTC
Ну да, цяпер можна ў ванне валяцца і кніжкі чытаць )) Шкада толькі, як выехаў з роднага Пінска ў 2003 - страціў ванну, сем гадоў да яе доступа не маю практычна! А ўсё дзяцінства ж чытаў там ))

Reply

veragodna July 8 2010, 11:43:03 UTC
Спачуваю. Я таксама чытаю ў ванне. Аднак столькі "бязвінна загубленых" папяровых ахвяр у выніку :)).

Reply


Leave a comment

Up