футбол! как много в этом звуке для сердца женского слилось :))

Jun 25, 2010 12:10

Гісторыя першая. Пра мужчынскую логіку.

Ёсць такі анекдот.
 "Приходит интеллигент к своему соседу-сантехнику и, переминаясь с ноги на ногу, говорит:
- Понимаете, мне очень не нравится, что Вы спите с моей женой.
Сантехник:
- Вас, Ивановых, не поймешь. Жене - нравится, мужу - не нравится".

Учора. Матч Данія - Японія.
- Не магу глядзець гэтае беларускае тэлебачанне!
- А што такое?
- Паглядзі сама. Яны ДУДКІ папрыбіралі. Нямы футбол!!!

PS Мужчыны! "Вас, Івановых, не паймёш" :)).

Гісторыя другая. Пра сапраўднае мужчынскае сяброўства.
Сёння.
- Ты а якой гадзіне сёння заканчваеш?
- Прыкладна каля шасці. Забярэш мяне з работы? Не хачу душыцца ў тралейбусе - сама ж розрух.
- Як я забяру?!! У мяне ж БРАЗІЛІЯ!
[Бразілія - разумею. Чаму "не забяру" - не разумею :))]
- (Расчаравана) Ну, добра... Давядзецца на грамадскім траспарце.

Праз пару хвілін.
- Я з Андрэем дамовіўся. Ён цябе забярэ.

PS Ну, Бразілія, паспрабуйце толькі прайграць! Бо з-за вас мне давядзецца або ціснуцца ў перапоўненым траспарце, або тлумачыць пасля на рабоце, што "няма ў мяне палюбоўніка, ня-ма" :)).

смешныя людзі, сям'я, гендэрнае пытанне

Previous post Next post
Up