спякота і работа

Jun 12, 2010 10:17

Паколькі я суткамі сяджу за камп'ютарам, то спёку, якую так люблю, заўважаю толькі па тым, як хутка выпараецца вада з акварыума ды імгненна скісаецца малако ў каціным паўміску.

дзень сурка

Leave a comment

helenka_moja June 12 2010, 14:25:36 UTC
у кожнага свае вызначальнікі прыродных фактараў :)

Reply

veragodna June 12 2010, 15:48:09 UTC
А ў Вас якія? :)

Reply

helenka_moja June 12 2010, 15:55:05 UTC
сонейка, якое свеціць проста ў вакно і замінае глядзець у экран...жартую :)

Reply

veragodna June 12 2010, 15:58:30 UTC
Шчыра кажучы, як я ўжо хачу мець іншыя крытэрыі вызначэння спёкі...

Reply

helenka_moja June 12 2010, 16:10:19 UTC
можа быць, з наступленнем адпачынку яны з'явяцца

Reply

veragodna June 12 2010, 16:15:41 UTC
Да яго яшчэ амаль месяц :(.

Reply

helenka_moja June 12 2010, 16:22:14 UTC
памяняйце слова "амаль" на "толькі", мне здаецца так больш аптымістычна :)

Reply

veragodna June 12 2010, 17:13:36 UTC
Каб я магла памяняць удзел у дзяржкамісіі, вычытванне (тры разы) сямі дыпломных работ, лекцыі ў завочнікаў, выданне (рэдагаванне, "хаджэнне" па кабінетах і г.д.)штогадовага зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў філалагічнага факультэта, падрыхтоўку работ студэнтаў факультэта да Рэспубліканскага конкурсу ў колькасці 8 штук, распрацоўку вучэбных праграм па 5 дысцыплінах (кожная прыкладна па 40 старонак), удзел у тэсціраванні (3 разы, два з іх прыпадаюць на нядзелю), прысутнасць на чатырох дэканатах, адным метадычным савеце і адным савеце факультэта (падрыхтаваць даклад) магічным словам ТОЛЬКІ :))))). Гэта спіс працы на чэрвень. Ажно самой страшна стала.

Reply

helenka_moja June 12 2010, 17:23:49 UTC
ну, тады Вы можаце парадавацца, што Ваша дзейнасць такая разнастайная, і столькім людзям Вы патрэбны :) Мне здаецца, калі б у Вас усё гэта забралі, Вам было б сумна, ці, можа, я памыляюся? :)

Reply

veragodna June 12 2010, 18:04:19 UTC
Проста ў большай частцы гэтая работа, як бы больш мякка сказаць..., не мае сэнсу і толькі забірае час ад сям'і, ад магчымасці папрацаваць з таленавітымі студэнтамі, напісаць артыкул і г.д. Вось тут я пісала пра методыкі пераадольвання завалу :))
http://veragodna.livejournal.com/12968.html
А тут - пра мой (хутчэй не мой - сям'і :))незайздросны стан http://veragodna.livejournal.com/9646.html

Reply

helenka_moja June 12 2010, 18:21:59 UTC
Разумею, сама многа такога безсэнсоўнага раблю. З Вашых методык найбольш спадабалася "Помнік табе ніхто не паставіць" :) А сям'я - гэта людзі, якія найлепш усё разумеюць (з уласных назіранняў) :)

Reply

veragodna June 12 2010, 18:26:59 UTC
Дзякуй за добрыя словы :)).

Reply

helenka_moja June 12 2010, 19:11:02 UTC
каді ласка! звяртайцеся, у разе патрэбы :)

Reply


Leave a comment

Up