Jun 07, 2010 23:36
"Чайнік" працягвае вывучаць ЖЖ-жыццё. Глыбокія філасофскія назіранні:
І твой жывы журнал бывае зрэдку мёртвым.
Хацеў дружыць усур'ёз, а падпісаўся на часопіс.
Чым дольш рыхтуеш пост - тым меней каментараў.
У ЖЖ не ўсе раўны. У астатнім - як у лазні.
Дадала: Хацеў пажартаваць - а людзі спачуваюць :)).
назіранні чайніка,
пасмяяцца