Jun 30, 2018 20:24
Хачу падтрымаць нечаканую рэанімацыю беларускамоўнага жж. Эх, як гэтага не хапала! Я ўжо нават збіралася тэлеграм заводзіць, кажуць, сучасная альтэрнатыва нашаму ўтульненькаму. Ды і сябры некаторыя там атабарыліся. Бо фб - гэта адназначна ад цёмнага боку поўні, а прыемны лаканічны інстаграм тэксты не шануе, толькі карцінкі.
Ды і прастору асабістую не шануе, бо кожны мой студэнт, якіх там процьма, лічыць прыстойным вырашаць свае (не-мае) праблемы праз кантакты з выкладчыкам у асобцы. І не даходзіць жа, што там я не працую, а адпачываю.
Карацей, за год тэм скапілася шмат, выбірайце. Магу напісаць, калі цікава, безумоўна, пра
1) адметнасці працы беларускай медыцыны;
2) сучасныя студэнцкія норавы з яскравымі прыкладамі;
3) пра Львоў (Грузію, Брэсцкую вобласць, Францыю - пра падарожжы, карацей);
4) пра Плюшу;
5) пра што-небудзь яшчэ, я прыдумаю ці вы прыдумайце :).
PS Забыла ўжо, як кат ставіць - ганьба якая :).