са святам, сябры!

Apr 16, 2017 16:16


Хрыстос уваскрос, сябры! У гэтае светлае свята перамогі дабра, любові і справядлівасці жадаю вам Божай падтрымкі і анёла-ахоўніка!
Не магла сёння не прыйсці ў гэтае ўтульнае месца, жж для мяне па-ранейшаму застаецца самым цёплым успамінам пра лепшых людзей.

PS Хрыстос уваскрос, а ЖЖ такі памёр... :(

сапраўдныя людзі, маё

Leave a comment

pro_bolotce April 16 2017, 17:32:37 UTC
veragodna April 16 2017, 17:41:37 UTC
Я не думала, што настолькі ўсё запушчана. Цэлы кавалак жыцця і столькі харошых людзей! Прыкра. Ых...

Беларускі сегмент - дакладна ўсё. Кропка.

Reply

ofeliya666 April 16 2017, 23:49:14 UTC
а як думаеце, чаму вось канкрэтна беларускі сегмент?

Reply

veragodna April 17 2017, 19:01:31 UTC
Не ведаю, на жаль... Эфект прыцягнення, мабыць. Зараз большая частка маіх сяброў у дурным фб.

Reply

pro_bolotce April 18 2017, 04:53:28 UTC
ofeliya666 April 18 2017, 12:29:48 UTC
Цікавая версія. Але дзіўна, мне якраз тут падабаецца магчымасць інкогніта, можна шмат мець "сяброў".

Reply

veragodna April 23 2017, 16:23:15 UTC
ЖЖ увогуле ўнікальная ў гэтым сэнсе пляцоўка. У мяне першыя гады тры тут не было ніводнага рэальнага знаёмага :).

Reply

pro_bolotce April 17 2017, 06:16:01 UTC
veragodna April 17 2017, 19:00:36 UTC
Я паўгода тут не была, і вынікі ўчарашняга наведвання мяне збянтэжылі, як мінімум. Вы вось агучылі мяжу - два месяцы. Што магло адбыцца так рэзка - не ведаю.

Reply

ofeliya666 April 18 2017, 12:37:04 UTC
гм, за 2 месяцы? Цікава. Я не заўважыла рэзкага знікнення, мабыць усяму віной мая памяць. Мне е што чытаць у стужцы дагэтуль)

Reply

veragodna April 23 2017, 16:23:58 UTC
Шанцуе ж чалавеку! :)

Reply

ofeliya666 April 23 2017, 16:28:49 UTC
Ну такія патрэбы відаць) І насамрэч усе гэтыя сацсеткі і так столькі часу жаруць, што зайдзі на фб, у вк, у інст, у жж -- і дзень халера прайшоў!)

Reply

veragodna April 23 2017, 16:32:19 UTC
Так! Мне так зручна было, калі толькі жж быў і я тут штовечар адпачывала.

Reply

ofeliya666 April 23 2017, 16:39:02 UTC
Ну так) А ў вас што, зусім пустая стужка стала? Ці менавіта беларускамоўных няма? Яны та сапраўды ўсе зніклі(

Reply

veragodna April 23 2017, 16:40:25 UTC
Зусім :((. Ды і пішуць рэгулярна (на рускай мове), як бачу, чалавек 10, не болей.

Reply

ofeliya666 April 23 2017, 16:50:23 UTC
Эх. Ну што зробіш) Хаця ў мяне па адчуванню яшчэ нармальна. У мяне шмат пастоў у стужцы з ру-псіхолаг, я такое люблю чытаць)

Reply


Leave a comment

Up