інстаграм

Jun 18, 2016 14:52

Шаноўныя сябры, знаёмыя і проста чытачы майго блога ( Read more... )

назіранні чайніка, маё

Leave a comment

ext_3559646 June 19 2016, 18:19:42 UTC
Я ў сеціве з 2002 г., я нават пойнтам у Fido быў. Не разумею я ўсіх гэтых вашых моладзевых фішачак! :)

У інстаграме мяне няма і не будзе, але тут каментаваць буду, ага :)

Дый увогуле, асацыяльны я. З усіх сетак сышоў, у ЖЖ дзве фрэндэсы. Дый у жыцці амаль ні з кім не кантактую ніяк. Хаця сайт сабе невялічкі зраблю, ага. Чытаць яго ніхто не будзе, але хоць нагода будзе архіў ператрэсці.

Reply

veragodna June 19 2016, 18:50:59 UTC
:))

ЖЖ пусты. Калі мае сябры і чытаюць мяне, то самі пішуць мала. За фб я не паспяваю, ён нейкі мітуслівы і безсістэмны, не падабаецца, хаця і бываю там час ад часу (значна радзей за жж). Паспрабую інсту. Пакуль у мяне там стужка - залюбуешся, усе родныя і блізкія :).

Чаму сайт ніхто не будзе чытаць?? Дарэчы, як зробіце, кіньце спасылку.

Дый увогуле, асацыяльны я. З усіх сетак сышоў,
----------
Не сышоў, а паламаў, я помню :)).

Reply

ext_3559646 June 19 2016, 21:14:43 UTC
Я, дарэчы, думаю, што ФБ такі бессістэмны невыпадкова. Такая мадэль прымушае карыстальнікаў бавіць на сайце як мага больш часу, каб не прапускаць падзеў, важных і не надта. Паведамленні, лайкі, статусы сяброў, сяброў сяброў і сяброў сяброў сяброў... Усё, каб было як мага болей інфармацыйнага шуму. Сышоў на месяц - лічы, як паўжыцця прапусціў. Асабліва, калі фрэндаў шмат.

Не, я разумею, што і ў ФБ можна самастойна выбраць цікавыя матэрыялы, выдаліць са сваёй стужкі непатрэбнае, захаваць нешта на сваёй старонцы, але ўсё адно 99% інфармацыі праплывае ў выглядзе... гхм... сцёку каналізацыі, пардон.

Reply

veragodna June 24 2016, 19:17:47 UTC
Так, у свеце сучасных піяр-тэхналогій усё невыпадкова, Вы маеце рацыю. Але ён мяне раздражняе.

Так і ёсць! Аксана слушна сказала, што толькі жж для ўдумлівага чытання, астатняе фастфуд.

Reply

ext_3559646 June 24 2016, 19:29:52 UTC
Ага. Альбо блог (ЖЖ, blogger, wordpress і г.д.), альбо ўласны сайт увогуле, дзе ты сам сабе гаспадар, усё іншае - несур'ёзна. Хаця ў блогу мне пісаць няма чаго насамрэч, інакш я б ужо ў жж не толькі каментаваў.

Reply

veragodna June 24 2016, 19:43:04 UTC
На стэнд-элоун свае цяжкасці - як прыцягнуць чытача. І немагчымая двухбаковая сувязь - мне ж таксама хочацца сяброў пачытаць :). Менавіта таму, што сябры разбегліся "в разные стороны", я стала шукаць з імі кантакты. Эх...

У інстаграме (пасля тыднёвага досведу) свае недахопы. Пасля, можа, агляд розных рэсурсаў выстаўлю, калі будзе настрой :).

Reply

ext_3559646 June 24 2016, 19:49:15 UTC
Во, будзе цікава прачытаць агляд!

Прыцягнуць чытача - ага, праблема. А я іншую праблему маю - як адцягнуць увогуле? Бо мяне нідзе няма ўжо, а ўсё адно раз-пораз мяне шукаюць: то каментар для газеты даць, то пытаюць, дзе новыя вершы публікуюцца, то яшчэ якая трасца :(
Ужо і ў Беларусь даўно не прыязджаў, і ў розных праектах не ўдзельнічаю - і ўсё адно пакуль не забываюць. Не, гэта прыемна, але не магу пазбавіцца адчування, што не заслугоўваю.

Reply

veragodna June 24 2016, 20:05:23 UTC
І не трэба пазбаўляцца :). Ваш прыклад насамрэч унікальны. Калі што, я дагэтуль студэнтам пра Вас на спецкурсе расказваю. Трэба толькі фота на слайд-прэзентацыі памяняць, там старое. А дзе новае ўзяць? :).

Reply

ext_3559646 June 24 2016, 20:14:37 UTC
Ой, у вас там і фота :D

Вось гэта пытаннечка, я вам скажу! Я зараз "за вёскаю, на адзіноце", тут толькі стары нэтбук і фатаграфій у мяне тут амаль няма. Напішыце мне на ja@paet.by, я праз некалькі дзён вярнуся ў горад аплаціць рахункі і таксама фота пашукаю і дашлю вам электроннай поштай :)

Reply

veragodna June 24 2016, 20:20:54 UTC
Я б узяла гэтае, што на аватарцы, ды яно капіруецца ў маленькім фармаце.

Reply

ext_3559646 June 24 2016, 20:24:39 UTC
Ага, рухавік ЖЖ сціскае аватаркі.
Але не праблема, праз некалькі дзён я вам дашлю арыгінал :) Толькі напішыце мне ў пошту, бо, здаецца, я вашага электроннага адрасу не маю.

Reply

veragodna June 24 2016, 20:28:20 UTC
І я Вашага :). Зараз кіну ў асобку.

Reply

veragodna June 24 2016, 20:30:19 UTC
Блін, там жа няма асобкі :)).

Reply


Leave a comment

Up