Я завяла акаунт на інстаграме два гады таму у асноўным дзеля магчымасці хоць нейкім чынам размяшчаць здымкі ў жж у час адпачынку. Бо ў вёсцы якасць мабільнага інтэрнэту не вытрымлівала ніякай крытыкі і аб загруцы фота напрамую можна было толькі марыць. А праз інстаграм усё ж з горам напалам атрымлівалася. Праўда, летась нават так не выйшла, таму за ўвесь адпачынак у мяне ніводнага допісу са здымкамі. Як будзе гэтым разам, не ведаю. Інтэрнэт быццам бы зараз там крыху лепшы.
Наколькі я разумею, галоўнае прызначэнне гэтай сацыяльнай сеткі ў тым, каб распавядаць падпісчыкам пра сваё жыццё ў рэальным часе: "Вось я снедаю, а вось гляджу канцэрт, а вось што робіць зараз мой сабачка" і г.д. Я такога падыхода не прытрымліваюся, размяшчаю здымкі ў асноўным постфактум (і многія фрэнды, відавочна, таксама). Толькі калі нейкая надта ўжо неардынарная падзея і хочацца падзяліцца са светам сваімі ўражаннямі проста зараз :)
І, дарэчы, склалася такое ўражанне, што якасць здымкаў там далёка не першую ролю іграе. Больш таго, маюцца розныя фільтры, з дапамогай якіх гэтую самую якасць можна спецыяльна пагоршыць :)
Наконт здымкаў з кампутара: пару разоў рабіла такое вычварэнства: загружала з кампа на тэлефон, а потым посціла ў інстаграме. Але гэта зноў-такі, насуперак канцэпцыі :)
Каму якая справа да канцэпцыі? Я ўвогуле магу здымкі з тэлефона закінуць у комп, трошкі апрацаваць (кругі пад вачыма замазаць і ўсё такое :D), а потым кідаю назад на тэлефон і пошчу))))
Вось, аказваецца, не толькі я так вычвараюся :) У мяне на гэта не хапае цярпення, шчыра кажучы. Бывае, месяцамі неразабраныя здымкі з фоціка ляжаць, а не тое, каб з кампом і тэлефонам туды-сюды валэндацца :)
Ала, у інстаграме ёсць фільтры. Ёсць яшчэ ў дадатак дастасаванне no crop, з яго дапамогай нават завалены гарызонт можна ўратаваць, не кажучы пра іншыя дробязі.
Наколькі я разумею, галоўнае прызначэнне гэтай сацыяльнай сеткі ў тым, каб распавядаць падпісчыкам пра сваё жыццё ў рэальным часе: "Вось я снедаю, а вось гляджу канцэрт, а вось што робіць зараз мой сабачка" і г.д. Я такога падыхода не прытрымліваюся, размяшчаю здымкі ў асноўным постфактум (і многія фрэнды, відавочна, таксама). Толькі калі нейкая надта ўжо неардынарная падзея і хочацца падзяліцца са светам сваімі ўражаннямі проста зараз :)
І, дарэчы, склалася такое ўражанне, што якасць здымкаў там далёка не першую ролю іграе. Больш таго, маюцца розныя фільтры, з дапамогай якіх гэтую самую якасць можна спецыяльна пагоршыць :)
Наконт здымкаў з кампутара: пару разоў рабіла такое вычварэнства: загружала з кампа на тэлефон, а потым посціла ў інстаграме. Але гэта зноў-такі, насуперак канцэпцыі :)
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment