інстаграм

Jun 18, 2016 14:52

Шаноўныя сябры, знаёмыя і проста чытачы майго блога ( Read more... )

назіранні чайніка, маё

Leave a comment

kiedy June 18 2016, 12:54:46 UTC
Ягорка ўрот)) ёсць парачка праграмак, з якіх можна посціць здымкі з кампа. Яны, бывае, трошкі падглючваюць, але жыць можна. Ну і праз іх толькі квадрацікам можна + трохі псуе якасць. Вось у нас стаіць нейкае Ruinsta - Віталь ставіў, нават ня ведаю, што за яно.
Я ўжо падпісалася mara_kamara, a vital_rudak і так зразумела хто) можна глядзець, на каго падпісаныя сябры і шукаць там знаёмых

Reply

veragodna June 18 2016, 12:58:49 UTC
Ага, зразумела, зараз падгружу мужа інфармацыяй :).

Я ўжо бачу, дадала :). Але ж не ўсе сябры пад сапраўднымі імёнамі. Вось як некаторыя. Таму зараз іду па спісах сяброў, сустракаю знаёмыя нікі ці прозвішчы - фрэджу.

Reply

kiedy June 18 2016, 13:01:04 UTC
Усе так робяць - лазяць і фрэндзяць) Часта могуць падпісвацца нейкія магазы, ці сумніўнага выгляду дзеўкі. Я іх усіх блакую))

Reply

veragodna June 18 2016, 13:03:54 UTC
Навучыцца б блакаваць яшчэ :). Я нават не разумею, як там рабіць фота "толькі для сяброў".

Reply

kiedy June 18 2016, 13:05:21 UTC
Гэта ў наладках акаунта, можна зрабіць яго прыватным. Тады можна будзе альбо прыняць падпісчыкаў, альбо адхіліць. І ўсе здымкі будуць фрэндс онлі

Reply

veragodna June 18 2016, 13:07:31 UTC
Ага, дзякуй! А асобныя фота можна прыватнымі зрабіць ці толькі ўсе агулам закрыць?

Reply

kiedy June 18 2016, 13:08:14 UTC
Толькі ўсю старонку цалкам

Reply

veragodna June 18 2016, 13:09:24 UTC
Няма ў свеце дасканаласці :).

Reply

kiedy June 18 2016, 13:10:43 UTC
ЖЖ :)

Reply

veragodna June 18 2016, 13:11:38 UTC
100%!!! Хоць забіце, няма лепшага сервіса.

Reply

kiedy June 18 2016, 13:15:21 UTC
І адразу парада, якую я часта раблю навічкам у інста: калі трэба звярнуцца да чалавека, то варта ставіць @mara_kamara напрыклад. Без такога звароту з @ юзер убачыць камент толькі пад уласным фота. Без @ апавяшчэнне пра камент пад чужым фота не прыйдзе і чалавек можа ніколі не ўбачыць адказ. Калі пісаць камусь пад ягоным/ейным здымкам, то можна без такога звароту. @ можна ставіць з клавіятуры, а можна націснуць на камент, які патрабуе адказу, трошкі ўтрымаць і з'явіцца стрэлачка завёрнутая ці каманда "адказаць". Спадзяюся, не заблытала)))

Reply

kiedy June 18 2016, 13:28:25 UTC

... )

Reply

veragodna June 18 2016, 13:31:55 UTC
:))) Дзякуй вялікі! Я не паспела адказаць, што менавіта так ужо Віталю напісала, без смаўжа.

Reply

veragodna June 18 2016, 13:33:12 UTC
Яны мне ўвогуле на пошту чамусь паведамленні не дасылаюць :(.

Reply

kiedy June 18 2016, 13:34:44 UTC
Якая пошта)))) апавяшчэнні ўсе ў тэлефоне)) і каменты можна адрэдагаваць

Reply

veragodna June 18 2016, 13:36:55 UTC
:))) А навошта яны ў мяне тую пошту прасілі тады?? І да, я такі з ноўта зараз там падпісваюся і на каментары адказваю.

Reply


Leave a comment

Up