Існуе такі распаўсюджаны стэрэатып, што на ўсходзе нашай краіны няма амаль нічога цікавага. Таму рэдкі сталічны падарожнік-краязнаўца даязджае на нашых краёў. У наступнай серыі допісаў я паспрабую хоць у нейкай ступені зменшыць ваш скепсіс, сябры
(
Read more... )
Якое слушнае і правільнае пытанне :)). Звычайна падрыхтоўка займае ад 10 рабочых дзён (па 8-10 гадзін у дзень) да двух тыдняў. І ў першы год я неяк нават расстроілася, мне здавалася, што людзі "не так" успрымаюць выпакутаваную інфармацыю, як бы мне хацелася (а кампанія ў мяне разнашэрсная, як Вы заўважлі: галоўны эканаміст завода, мастак-дызайнер, лагапед, бізнесмен, рабочы, школьнікі - трэба, каб усім было цікава). Роўна да таго моманту, калі адзін з удзельнікаў вандроўкі пасля наведвання Сынкавіцкай царквы настолькі пранікся, што, будучы хрышчоным, упершыню за свае трыццаць пяць гадоў надзеў крыжык. І па сёння носіць, уявіце :). Па-другое, дзяўчынка-школьніца не проста загрузіла настаўніцу гісторыі пасля маёй "лекцыі", але і выстаўляла ўсе фота з падарожжа ў кантакце (згадзіцеся, для падлетка - паказчык). Карацей, я гатова працаваць, абы маім сябрам і сваякам падабалася. Зрэшты, нішто так не ўмацоўвае патрыятызм, як магчымасць убачыць нешта на ўласныя вочы.
У нас два кіроўцы, на іх ускладзена нялёгкая задача, іх адразу мінусуем да ўдзелу ў падрыхтоўцы. І сяброўка мая добраахвотна ўзяла на сябе місію забяспечыць побытавы бок (начлег). Я не супраціўлялася, бо зусім непрактычная па-за сваім домам.
Во які каментар накатала, таму што перажывала калісь :).
Reply
А Ваша група ўсё па-беларуску слухае?
Reply
Не, пераважна па-руску, кампанія рускамоўная. Але часам (як было ў Ішкальдзі, да прыкладу) я вяду рэпартаж па-беларуску, і ўсе таксама з захапленнем слухаюць. Праўда, перапытваюць словы.
А ў Свартове я прыкалолася і пачала гаварыць па-англійску. Рагаталі :).
Reply
А словы ўсе можна ня ведаць, сэнс большасьці зь іх можна здагадацца:)
Reply
Так, але не "чытаць па складах" - трэба цярпенне. Толькі не на адпачынку, дзе хочацца расслабіцца. Таму і здзівілася :).
Reply
Leave a comment