хельсінскі крэатыў, або "в такую погоду хорошо повеситься..."

Jan 16, 2016 18:10

Я не ведаю, як Хельсінкі з яго геаграфічным месцазнаходжаннем, халодным кліматам, касмічнымі цэнамі, мінімальнай колькасцю гістарычных помнікаў і дэпрэсіўнай архітэктурай мог стаць месцам паломніцтва турыстаў, але факт застаецца фактам.

Эстэтыка гарадской забудовы фінскай сталіцы нагадвае мне нешта сярэдняе паміж цэхам і казематамі.


Read more... )

адпачываць не работаць, непрыдуманыя гісторыі горада N

Leave a comment

ofeliya666 January 16 2016, 17:50:12 UTC
Ніколі не збіралася ў Хельсінкі, а цяпер і тым больш хутчэй за ўсё не паеду)
Дарэчы вось толькі што ўзгадвалі, як я чытала, што скандынавы ў школах пад адну грабёнку ўсіх грабуць, быць таленавітым і выбівацца з натоўпу не пажадана і грамадствам асуджаецца. У розных крыніцах чытала! І тады пытанне, а як жа прагрэс, калі таленавітым быць нельга? Добра толькі тым, хто ніфіга не ўмее. Ну то я пра сваё...
Тут у молах таксама прыкладна так жа ўпрыгожваюць, я ўвогуле кожны раз з задавальненнем адзначаю, як яны працуюць з гэтай выцягнутай калодзежам прасторай, гэта для якога экспадызайнера цікавая насамрэч задача, галоўнае каб грошыкі давалі.
Архітэктура нагадала пра Вальтэра Гропіуса і ідэі Баўхаўза, і пагрузіла ў змрочныя роздумы пра згубленую маладосць. У каго што, называецца)
А помнік дэмакратыі -- я яшчэ да подпісу падумала, што гэтыя фігуры нагадваюць чашачкі ад станіка. О чорт!))))))
Я люблю дарэчы такія зялёныя помнікі. Яны адразу цікавейшымі становяцца. Вось нядаўна нейкі артыкул чытала пра тое, чаму мы любім больш усё такое старое, з налётам гадоў, чым новенькае. Бо яно адразу насычаецца дадатковай інфармацыяй, перастае быць стэрыльным, неяк так.

Reply

veragodna January 17 2016, 09:16:57 UTC
скандынавы ў школах пад адну грабёнку ўсіх грабуць, быць таленавітым і выбівацца з натоўпу не пажадана і грамадствам асуджаецца
-----------
Пра гэта я не ведала, дзякуй! Але з задавальненнем бы пачытала. Калі трапіцца спасылка, кіньце, калі ласка.

Так, молы файныя, любавацца не налюбавацца. Іолькі дарагія :).

Пра станік насмяшылі :)). Вось што значыць уяўленне мастака. Мне і галаву такое не прыйшло :).

Ай, не. Яны не проста зялёныя, яны аблезла-зялёныя. І калі гаворка ідзе пра славутых людзей, нейкай непавагай патыхаюць гэтыя кроплі-разводы на твары.

Reply

ofeliya666 January 17 2016, 11:17:49 UTC
На жаль не магу нічога прыгадаць, дзе і як я гэта чытала, гэта ж інтэрнэт. Памятаю яшчэ ў каментах нейкая жанчына пісала, што жыве там, і калі яе старэйшы дзіцёнак ішоў у школу, яна была страшна незадаволеная сістэмай, бо дзіцё было надта ж здольнае і вартае большага, але калі пайшоў другі, у якога былі праблемы з навучаннем, то "фішку яна зацаніла"))) БО ўзялі і цягнулі з усяе сілы, каб быў на патрэбным узроўні, як я зразумела. Ну наколькі я памятаю гэту гісторыю.

Ды нармальнае такое награмаджэнне станікаў на грамадства :Ь

Ну можа і так. Я так на гэта не глядзела, у мяне ў галаве стаяць розныя фантаны ў Вене, і яны таксама досыць зялёныя былі (акрамя дупы, якую ўсе цёрлі).

Спадзяюся што дачакаюся допіса пра музей сучаснага мастацтва, гэта, вядома, мяне цікавіць) Але я сапраўды ў свой час Фінляндыю гугліна на прадмет наведвання (ну бо яна здавалася досыць дасяжнай у кантэксце шляху Літва-Латвія-Эстонія-паром. Але сапраўды архітэктура нагадала саўковую, а мне яе і ў нас хапае( Хаця калі б хто бясплатна звазіў -- не адмовілася ;)

Reply

veragodna January 17 2016, 11:34:12 UTC
Ураўнілаўка па-фінску :).

Архітэктура ў лепшых, найменш змрочных, месцах - выкапаны Гомель :).

Як па мне, дык і гэта карысны досвед. Адзін раз варта пабываць у кожнай краіне. Але едзьце лепш у Турку. І галоўнае - толькі не ўзімку! :)

Reply

ofeliya666 January 17 2016, 11:40:32 UTC
Тык вось я думаю цяпер, гэта добра ці не вельмі? Як для каго мабыць...

Вы Турцыю маеце на ўвазе ці што?))))
Нуууу нешта я сумняюся, што пабываю ў Саўдаўскай Аравіі. Ці ў Аўганістане. Ці ў Іраку. Хаця ў Ірак досыць рэальна, але нешта не хочацца. Ці вось я б з задавальненнем на востраў Сакотра, але, але... ГЭта трэба быць крутым багатым травел-блогерам, каб дазволіць сабе пабываць ва ўсіх краінах. А, яшчэ Японія, зусім не свеціць мне Японія)

Reply

veragodna January 17 2016, 12:08:33 UTC
Абы-што гэта, як паказвае савецкая практыка :).

Турку - гэта культурная сталіца Фінляндыі :). Ён нашмат прыгажэйшы.

Мяне дык на ўсход чамусьці зусім не цягне. Сапраўды, адзіная краіна, куды б я хацела паехаць - Японія :).

Reply

ofeliya666 January 17 2016, 12:21:59 UTC
А я ўжо падумала, чаго гэта вы так дзіўна Турцыю назвалі))) Эх я, дурында неадукаваная))))

А вось я почытала ў вас абмеркаванні, і некаторыя хваляць Хельсінкі. І насамрэч шмат чаго залежыць ад ..розных фактараў. Я вось ад Варшавы была ў захапленні, а ведаю, што шмат хто яе не любіць, і кажуць, што там няма чаго глядзець.

Reply

veragodna January 17 2016, 12:28:19 UTC
Ды мне шмат чаго і спадабалася. Нават у гэтым допісе, хаця ў агульным кантэксце яно чамусьці не чытаецца :). У наступным - пакажу.

Reply

ofeliya666 January 17 2016, 12:33:46 UTC
А ў вас часта таго...не чытаецца, ваўсяляк я так успрымаю з большага як суцэльную крытыку... чамусь. Ужо не першы раз хочацца задаць пытанне "а вам там спадабалася?" І вы ж адказваеце "так" зазвычай. Можа ў пасце павінны быць подпісы "ооо, мімімі, як усё тут крута?" для такіх як я))))))
У сэнсе ў наступным пакажаце, што спадабалася?
А вось па тым, што я пішу пра Егіпет, якое напрыклад уражанне? Агульнае ў сэнсе.
Цікава ўсё гэта канешне, гэтая рознасць успрыняцця рэчаіснасці)

Reply

veragodna January 17 2016, 12:41:43 UTC
Смайлікаў па тэксце накідаць ці што, каб чыталася, як я хачу :)).
Во табе і філолаг, які словам павінен валодаць бездакорна. Добра, што напісалі гэта. Буду больш уважліва выбіраць словы.

Напішу пра ежу. Духоўную і фізічную. Спадабалася і тая і другая. Не спадабаліся цэны :).

Reply

ofeliya666 January 17 2016, 12:48:47 UTC
Але тут мабыць і фоткі граюць ролю... Мы ўсе прывыклі глядзець на "прыгожае" (чытай гістарычныя пабудовы), а тут такога няма. І як бы падсвядома вырашаеш, што калі ўжо чалавек здымае дэталі тыпу казы ці ў (прасці Госпадзі) моле, то напэўна праўда там няма нічога цікавага. Ну вось не здымаюць людзі маркеты, калі ёсць Эйфелева вежа!) Хто ў Парыжы здымае молы? Толькі той, хто там 30 разоў быў...

Reply

veragodna January 17 2016, 13:11:19 UTC
Я ж тыпу блогер, я ўсё здымаю :)).

Будуць і гістарычныя забудовы. Праўда, большасць з іх 19-20 стагоддзем датуюцца. Тут тэма была зададзена назвай, дык традыцыйныя славутасці не ўкладаліся.

Reply


Leave a comment

Up