Leave a comment

znikla January 7 2016, 00:12:23 UTC
Ала, з Новым годам вас!
Неяк не заходзіла гэтымі днямі ў жж, толькі цяпер убачыла допіс. Вы такая малайчына! Усё вельмі прыгожа і апетытна ))
Мы цудоўна адсвяткавалі Новы год у львоўскай "Крыіўцы", яшчэ лепш, чым летась, але я канчаткова зразумела, што для мяне Новы год - дамашняе свята, сямейнае, калі хочацца самой нагатаваць усякіх нямак, глядзець традыцыйныя фільмы і ўсё такое. У наступны раз усё будзе менавіта так :)

Reply

veragodna January 10 2016, 09:31:37 UTC
Я ўжо даўно прыйшла да падобнай высновы. Калядныя вакацыі павінны не закранаць самі Каляды і Новы год, бо ў гэтым годзе мы парушылі традыцыю нашых заўсёдных сямейных калядных гульняў і канцэртаў, бо 7-га былі ў Хельсінкі. І мне цяпер нечага не хапае. Але інакш не атрымлівалася - у мяне віза 9-га заканчвалася.

Reply

znikla January 14 2016, 08:59:43 UTC
Ну, мы эксперыментавалі :) Вынік - святы толькі дома.

Буду чакаць расповед і фотачкі з паездкі! :)

Reply

veragodna January 15 2016, 20:05:03 UTC
Ды пастараюся :). Але пакуль не выпадае.

Reply

znikla January 15 2016, 21:50:34 UTC
Разумею. Мне ўжо даўно ў жж нічога не выпадае, бо занадта доўга рыхтаваць пасты, лянота.

Reply

veragodna January 16 2016, 15:11:55 UTC
Фух, нарадзіла першую частку :).
http://veragodna.livejournal.com/134655.html

Reply


Leave a comment

Up