пра свята і вушы

Apr 12, 2015 19:57



У Гомелі было +27, цалкам адпаведна сённяшняму самаму цёпламу і светламу святу. І ў чарговы раз у гэты дзень хачу сказаць, што шчыра люблю вас, сябры!  З моманту з'яўлення ў жж-прасторы не перастаю здзіўляцца таму факту, што людзі, якіх ты ніколі не бачыў, табе могуць быць неабыякавыя. Могуць :).

Праўда, апошнім часам мяне ўпершыню ўсур'ёз турбуе лёс беларускамоўнага жж. Прыкра, але ён насамрэч знікае.
Тым не менш сёння трэба верыць у добрае. І я веру, што тыя, хто фэйсбуканізаваўся, хоць і ляніва, але праглядаюць былую стужку сяброў.

Вялікдзень для мяне не толькі само свята, але і традыцыйнае карпатлівае стварэнне святочнага настрою праз глабальную чыстку-мойку тых куткоў дома, куды год не ступала нага чалавека. Ну, і нагода для натхнення. Сёлета гэта велікодныя кексы.



Не судзіце строга, з самаробнай масцікай я працавала ўпершыню. Вунь ружа на другі дзень трэніровак ужо значна лепш атрымалася.




Хаця тут мой неразвіты мастацкі густ падказаў (шкада, запознена), што фон я абрала негарманічны.



Яшчэ кулічык.



Прызнаюся, масціка была другой спробай эстэтычнай кулінарыі, пачала я з айсінгу. І прычым, як і належыць невылечнаму перфекцыяністу, з самых складаных рэчаў. У выніку вырабы з айсінгу засталіся ў загашніках рэчаў, куды яшчэ год не ступіць нага чалавека. Людзі, яны не проста крохкія, яны недатыкальныя! Адзінае, што выкарыстала, - пару пялёсткаў, зробленых па тэхналогіі будаўнікоў мостаў. Вучы матчастку, Ала. А геаметрыя, між іншым, была маім самым любімым прадметам у школе.



Удасканаленая мінулагодняя мультываза.



Набліжаюся, наколькі мне дазваляе мой фотаапарат. Ну, нічога, хутка я куплю іншы, і тады спытаю вашых парад, як здымаць такія рэчы.



І пра вушы, я не забыла. Свята святам, а штодзённае смактанне вушэй па раскладзе :). Вось гэта я разумею, сапраўдная любоў!



Любові вам, сябры!

адпачываць не работаць, сапраўдныя людзі, маё

Previous post Next post
Up