Чалавеку, які атрымаў (ці яшчэ атрымлівае) філалагічную адукацыю, тлумачыць, што такое чытацкі дзённік, не трэба. Іншым - распавяду. Чытацкі дзённік - гэта афыіцыйная "шпаргалка", карыстанне якой на заліках ды экзаменах многімі выкладчыкамі (у тым ліку мной) дазваляецца. Па-першае, ёсць такое паняцце, як маторная памяць. Па-другое, дзённік забяспечвае псіхалагічны камфорт аўтару на іспыце. Па-трэцяе, пераказ тэксту не ёсць аналіз, то бок наяўнасць кароткага зместу яшчэ не гарантуе добрую адзнаку. Ды й ці так важна запамінанне студэнтамі дробных дэталей твора кшталту, пад якім дрэвам сустрэліся Ганна з Васілём ці што было вышыта на начной сарочцы ў Дэздэмоны?
Ствараюцца дзённікі, як правіла, трыма спосабамі. Больш адораныя студэнты выпісваюць цытаты, якімі яны будуць ілюстраваць тэарэтычныя тэзы. Нехта піша кароткі пераказ тэксту. Нехта - імёны герояў.
А цяпер - кульмінацыя. ТАКОГА дзённіка я не бачыла ніколі (нават забрала "на добрую памяць").
Дадаю: калі сутаргава націскаць на другое фота, яно павялічыцца, і ў выніку можна разгледзець падрабязнасці. Першае і трэцяе "не клікаецца". Не ведаю, чаму )))
Не думала, што "Пан Тадэвуш" можа быць такім смешным. Асабліва падабаецца лінія Асэсар - Рэгент. Гісторыя 9 таксама інтэрпрэтавана творча )))
PS Фатограф з мяне ніякі, але атрымаць уяўленне пра студэнцкі "крэатыў", думаю, можна.