нерамантычнае, або рыбная змова

Dec 26, 2014 13:17

Ведаеце, ёсць такі досыць эфектыўны для захоўвання прадукта від упакоўкі дароў мора, як ледзяная глазура. Прычым у розных краінах памер яе дапушчальнай таўшчыні вагаецца ад 5% да 11%. 11% - гэта, лічу, ужо зашмат, але менавіта такая лічба была ўказана на цэнніку ў супермаркеце ( Read more... )

адхіленні, непрыдуманыя гісторыі горада N

Leave a comment

asobina December 26 2014, 12:38:21 UTC
і такім чынам кошт раўняецца з свежай, немарожанай рыбкай :) рэкамендую!

Reply

maksim_l December 26 2014, 12:39:32 UTC
Рука цягнецца "лайкнуць" :)

Reply

veragodna December 26 2014, 13:02:43 UTC
Тлетворное вліяніе фэйсбука :).

Reply

maksim_l December 26 2014, 18:48:20 UTC
Гэтага і праўда не хапае, калі дадаць няма чаго, але ўхваляеш і далучаешся :)

Reply

veragodna December 26 2014, 19:21:53 UTC
Гэты сервіс для ўяўных сяброў, якім ляніва нават каментар адкрыць і напісаць +1.

Reply

inna_red_horn December 26 2014, 12:47:09 UTC
са свежай у нашым унiверсаме карп. ну, у добрых гiперах - дарада цi ласось. не вельмi асартымент.

Reply

veragodna December 26 2014, 13:01:26 UTC
Мой каментар напісала :).

Reply

inna_red_horn December 26 2014, 15:41:23 UTC
успомнiла рыбныя рынкi - страўнiк сэрца рыдае:(

Reply

veragodna December 26 2014, 16:27:58 UTC
Я ведаю, з чаго ледзяны панцыр - гэта нашы слёзы! :)

Reply

inna_red_horn December 26 2014, 16:31:46 UTC
дааа!

Reply

veragodna December 26 2014, 13:02:09 UTC
У нас толькі карп ды асётр, вось і ўся свежая рыба :(.

Reply

asobina December 26 2014, 13:53:44 UTC
застаецца ўсім на лёд! на зімовую рыбалку! :) а я люблю ласось! карпа ем адзін раз на год - у Каляды, акурат сёння даедкі - смажаны ў кунжуце! :)

Reply

veragodna December 26 2014, 14:02:04 UTC
Дык і льду няма на рэках :)). Я люблю розную рыбу, а гэтую, дарэчы, кату купілі.

PS Пра карпа ў кунжуце трэба ўзяць на ўзбраенне, дзякуй за ідэю :).

Reply


Leave a comment

Up