Нагадваю, сябры!
Калі Вы яшчэ не паглядзелі ў вочы славутым сынам зямлі беларускай, то
заходзьце хутчэй, 20 гадзін да завяршэння конкурсу засталося.
Для тых, хто не чытае каментары, даю дзве падказкі.
Вы насамрэч ведаеце гэтых людзей яшчэ са школы, бо чыталі іх творы ў курсе беларускай літаратуры.
І другое. Адну пастку-падвох я ўсё ж зрабіла, каб вы не расслабляліся :).
Гэй! Дзе Аксана, Воля, Наталька, Наста, Аляксей, Максім, Віталь, Валеры, Анатоль, Ціхан, Жвенцін, у рэшце рэшт? Дзе вы ўсе?!
ЖЖ валюту фэйсбука таксама прымае, калі што :). Гэта ж дэмакратычны рэсурс.