конкурс чатырохрадкоўяў. галасуйма!

Feb 14, 2014 18:08



Набор заявак на ўдзел у конкурсе чатырохрадкоўяў, прысвечаных Дню святога Валянціна, скончаны. Дасланыя вамі вершы размешчаны ў адвольным парадку, кожнаму чатырохрадкоўю прысвоены нумар.

Шаноўнае народнае журы! Выберыце тры самыя лепшыя, на ваш погляд, чатырохрадкоўі. Я тут ускладняю сабе жыццё абрала мудрагелістую сістэму падліку, таму не спяшайцеся з каментаром: парадак, у якім вы ўкажаце нумары, таксама ўлічваецца: нумар, указаны першым, атрымае 8 балаў, другім - 6 балаў, нарэшце, трэцім - 4 балы.
Мы з Сырнікам rudy_syrnik Натальевічам пасля ўсё падлічым.

Ох, не зайздрошчу я вам, бо выбраць тры лепшыя чатырохрадкоўі будзе надзвычай складана, але добры настрой пасля прачытання гэтай пісьмовай народнай творчасці гарантую :).

І яшчэ. Не праходзьце, калі ласка, міма, падтрымайце галасаванку!!
Для аб'ектыўнасці. Не можа ж народнае журы быць меншым за даволі шматлікі склад удзельнікаў. Удзельнікіаў таксама заклікаю галасаваць!

Напісанне кампліментаў аўтарам упадабаных вершаў, нават калі яны не ўвайшлі ў абраную вамі тройку, вітаецца, аўтарам будзе прыемна. Усё ж такі сёння Дзень святога Валянціна, з чым вас усіх, сябры, і віншую! Любові і кахання вам!

PS Галасаванне доўжыцца да 14.00 нядзелі (16.02.2014).

UPD Па просьбах сяброў дадаю магчымасць прагаласаваць за пяць кандыдатаў, 4-му і 5-му адзначанаму нумару залічу па 2 балы.
І допіс  з заяўкамі я закрыла, каб неяк гарантаваць аб'ектыўнасць :)



№1
Чырвоны кот, агульны рот,
філасафемы і рубаі...
Але пакуль маўчыць народ,
бо свята гэта не прымае.

№2
Товарищ! День Валентина - миф буржуазный!
Он наше общество разъест водкой царской!
Любовь - это вам не носок одноразовый,
Люби ежедневно - по пролетарски!

№3
Кагрыцца, я збярэч цібя ня смог:
ты гнеўна мой пакінула чыртог.
За ета ў дзень святога Валянціна
я вып'ю - ведзь прыкрасная прычына!

№4
Любовь - она такое дело
При всей абстрактности момента
Должны присутствовать два тела
И не достаточно фрагмента

№5
Падарунак
Да Дня Святога Валянціна
намаляваў мне муж карціну.
Стаю, гляджу: ну што за лажа!
"А я кубіст!" - каханы кажа.

№6
Ён для яе ў Дзень Валянціна -
і мадрыгал, і скрыпачоў…
Ў адказ жа: “Лол. Пешыце афтар
есчо”.

№7
- А ў нас Дзень Святога Валянціна, а ў вас?
- І у нас! Тот, кто любіт, атмічает.
- А ў нас нават той, хто не кахае, усё роўна адзначае!
- А у нас і стар і млад праздніку этаму очэнь рад!

№8
Какая-та хітрая скаціна
Прыдумала свята ў чэсць Валянціна.
Хаця Родзіне нашай
Падашло бы свята ў чэсць Сашы.

№9
У сонечным Марока водзяць карагоды,
саспеў на плантацыях смачны апельсін --
завозяць яго ў крамы з гэтае нагоды,
зусім тут не прычым падрэ Валянцін.

№10
Дзяўчатам на Святога Валянціна
Паштовак я адпраўлю цэлых пяць.
На кожнай надпіс: "Для маей адзінай!" -
Каб ні адна не стала крыўдаваць.

№11
Из Валентинииады
А день был точно Валентинов...
Взял Валентин - и тортик съел.
Вот потому быстрей жены он
Полнел.

№12
Дзень Закаханых - свята не для ўсіх!
Уключы Тытанік і хлябні віно..
А спачувальнікаў ігнор сваіх:
Сябе ў лютым крыдзіць не дамо!

№13
Цябе чакаюць свежыя прасціны...
Згаджайся - я ж не проста запрашаю!
У гонар дня святога Валянціна
Табе я кветкі... зноў паабяцаю!

№14
маніхвест!
Валянцін, святой Патрык, Хэлоўін з тыквай
Эта хужэ чым ботакс і паддзельныя сіські!
Еслі празднуеш, падабайку тыкай -
Будут нашы расстрэльные спіскі!

№15
Сэрца з грудзей тваіх вырве,
Кроў вып’е задоўга да рання.
Як станеш яго рабыняй-
Свайго і яго Кахання.

№16
цудоўны дзень для апраўданняў
калі ты раптам звар'яцеў
і пераблытаўшы імёны
сказаў ох валя так яшчэ

№17
Сардэчкаў шмат я рэжу ў лютым,
З пялёсткаў руж, каб водар быў,
І ў куфар іх кладу на потым,
Сёлета Ён не заслужыў…

№18
Хоць я люблю ў каханні весці рэй і
Любошчаў жарсных не прывык цурацца,
Прашу ў цябе на свята... ганарэю -
Дай адпачыць ад сексуальнай працы!

№19
А гэта адзін верш у трох варыянтах - выбірайце на свой густ :).
канстатацыя
Няма аптымізму.
і думак багата.
святога Валянціна
набліжаецца свята.

сум
Няма аптымізму
і думак багата -
святога Валянціна
набліжаецца свята...

14 лютага
Няма аптымізму
і думак багата?
святога Валянціна
набліжаецца свята!

№20
Палюбіў ката сабака,
Цэлы дзень за ім хадзіў.
"Адчапіся, гамасяка небарака!", -
Руды кот яго адшыў...

№21
хай ад маёй валянцінкі
тваё сэрцайка растае,
Каб не засталося ні ільдзінкі -
Так мая душа жадае.

№22
Шчэ да свадзьбы накалоў напроціў серца серца
Са стралою і са словам "Валянціна".
Каб жа знаць тады, як тое слова мне ікнецца -
Мне за серца выгрызае серца жонка Зіна.

№23
праўда жыцця
бойфрэнд на свята закаханых
мне валянцінку падарыў
а я чакала руку з сэрцам
а заадно яшчэ і мозг

№24
Мой родны муж, як ты мне мілы!..
К яму галубкай шызакрылай
лячу, як толькі ўвойдзе ў дом.
З набітым смеццевым вядром.

№25
ружовыя соплі
Ўвесь дзень святога Валянціна,
Алег "пратрахаўся" з машынай.
Вось такая рамантычная прафесія
Амаль у кожнага аўтаслесара!

№26
Як садыстычны ўспамін
Той Валянцінаў дзень прыходзіць…
Каб нападдаць маральна тым,
Хто ў адзіноце дні праводзіць.

№27
Снег, марозік. Да цёмнага школьны актыў.
Для цябе яблык мочаны з бочкі у школьным ранцы...
Я ўспомніў сёння пра тое. А ты - пра прэзерватыў...
Дзень Валянціна: грошы у мінус... Плюс пранцы.

№28
З табой мы гулялі па парку,
Хадзілі ў тэатр, кіно...
(дапісана праз 5 год)
Разбіў аб цябе балалайку,
А ты мне адбіла сцягно.

№29
Дзень Валянціна - цудоўнае свята,
Хаця і не чулі ў юнацтве аб ім.
Гандлю прыбытак, астатнім растраты -
Добра і хораша ўсім.

№30
Прекрасных нимф нестройный хор
Звучал средь леса незабвенно
Сатир конечно же козел
Но богу слава, по колено

№31
френдлента жж
Ангелы, сердечки
И другая хрень...
Розовые сопли -
Валентинов день..

№32
"Купіў мне кветкі і духі! Сапраўдны macho!"
"Парфум - падробка, хі-хі-хі. А як іначай?"
"Раскрыць яму багаты свет сваёй натуры?!"
Халацік падаў на паркет... з мускулатуры.

Пазаконкурсны поўны варыянт верша:
"Купіў мне кветкі і духі! Сапраўдны macho!"
"Парфум - падробка, хі-хі-хі. А як іначай?"
"Чытаў мне вершы і спяваў! Мой сябра палкі!"
"Хоць школьны вершык узгадаў. Не без шпаргалкі."
"Раскрыць яму багаты свет сваёй натуры?!"
Халацік падаў на паркет... з мускулатуры.

№33
І не думаў Валянцін,
што без артылерыі,
ажаніўшы гастацін*,
падарве Імперыю.
*гастаты (hastati) -- воіны перадавых маніпул легіёна

№34
пра самаахвярнасць
"Дзень святога Валянціна, а ты ўсё яшчэ жырная!", -
Дапякаў дзед Антон бабку і тая, дзябнуўшы за свята першака,
Пайшла, нагастрыла касу, зачынілася ў свіране
Ды, замест дарагой ліпасакцыі, выразала "сэрца" з кумпяка!

№35
Даруйце, але гэтую дылогію я не змагла разбіць :)

Ты мяне пяшчотна пакахала,
Я ж цябе таксама пакахаў.
Толькі ў дзень сьвятога Валяньціна
Сэксу я замала атрымаў.

Праз 10 год сямейнага жыцця
Ты мяне ніколі не кахала,
Я ж цябе нявыказна кахаў.
Толькі ў дзень сьвятога Валяньціна
Я цябе на золку прычакаў.

№36
Ў дзень Святога Валянціна
Сэрца ты купляй з ваціну
І цукерак кілаграм -
Будзе шчасце гандлярам.

№37
Плюшавае сэрца
гэта толькі цацкі,
ты не вер, малойца,
у дзявочыя казкі.

№38
Тоже мне праздник, лести и лживости,
Песня из блеклых, затасканных нот.
Любовь настоящая, теплиться в вечности,
Она не случайный февральский джек-пот.

назіранні чайніка, гендэрнае пытанне, лірыкі без лірыкі

Previous post Next post
Up