Наглядзеўшыся, на жж-шна-літаратурны працэс і ведаючы, што большасць сяброў умее рыфмаваць ды фармуляваць свае думкі неэпічна, вырашылі і мы з катом арганізаваць конкурс да Дня святога Валяніцна.
У цэнтры чатырохрадкоўя павінна быць гэтае свята ці звязаныя з ім падтэмы і матывы, якіх, згадзіцеся, досыць. Любіце вы гэты дзень ці асуджаеце, няважна. Усе ідэі дэмакратычна прымаюцца. Умееце вы рыфмаваць або не - таксама: філасафемы ці эпіграмы, рубаі ці верлібры, таўтаграмы ці оды - журы ўсё ацэніць, як належыць :).
Чатырохрадкоўі прымаюцца на трох дзяржаўных мовах: беларускай, рускай і трасянцы :). Так мы з катом разумеем у гэтым конкурсе справядлівасць.
Абяцаем ашаламляльныя прызы! :) Я б магла ўсім выслаць у якасці прыза сваю бясцэнную манаграфію, але аўтарытэтны і ўплывовы спонсар конкурсу прапануе за
1-е месца даць 800 жж-жэтонаў,
2-е месца - 600 жж-жэтонаў,
3-е месца - 400 жж-жэтонаў.
Спецыяльныя прызы ад Сырніка
rudy_syrnik Натальевіча.
Самае суворае чатырохрадкоўе - 150 жж-жэтонаў.
Самае ружова-салодзенькае чатырохрадкоўе - 150 жж-жэтонаў.
І паколькі мяркуецца, што галасаваць за ўдзельнікаў будуць самі карыстальнікі жж, то прапаную яшчэ адну намінацыю - прыз маіх літаратурных сімпатый, за які пераможцу адправіцца 200 жж-жэтонаў. Натуральна, я буду выбіраць самы смешны і адначасова тэхнічна якасны (даруйце маю прафесійную слабасць) верш :).
Паехалі! Адпраўка заявак доўжыцца да 17.00 14.02.2014 года.
Дадаю: ад аднаго ўдзельніка прымаецца да трох вершаў.
PS Я таксама яшчэ нядаўна не ведала, што за звер - жж-жэтоны. Файная рэч, як высветлілася. І зараз яшчэ не ведаю, як іх легальна набыць :). Але мы з вамі пагуглім разам. Ніколі ж не было, каб я здрадзіла абяцанню, праўда? :)
Паштоўка
адсюль.