Паштоўкі з уласнымі індустрыяльнымі пейзажамі краявідамі прадаваліся ў Полацку яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Пахваліцца гэтым тады мог бадай кожны прыстойны горад, таму нічога дзіўнага. У найноўшай гісторыі паштоўкі з фотавыявамі Полацка стала з'явіліся ў продажы толькі напярэдадні Дажынак-2002 і, што прыемна, дагэтуль не знікаюць і абнаўляюцца. Дык то ў ХХІ стагоддзі, калі ёсць Інтэрнэт і мабільная сувязь. А стагоддзе таму паштоўкі былі адзіным варыянтам неяк ажывіць змест лістоў. Паштоўкі, канечне ж, чорна-белыя.
Аднак у пачатку ХХ стагоддзя рускі хімік і фатограф Сяргей Міхайлавіч Пракудзін-Горскі распрацаваў уласны метад каляровай фотаздымкі. Аб'ект трэба было хутка сфатаграфаваць тройчы - праз чырвоны, зялёны і блакітны светлавыя фільтры - а потым сумясціць выявы. Пракудзін-Горскі стварыў серыю краявідаў Расійскай імперыі. Калекцыя зараз захоўваецца ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША і даступная для
прагляду.
Такім чынам, Полацк чорна-белы і Полацк каляровы, фотаздымкі пачатку ХХ стагоддзя!
1. Візітоўка Полацка - Сафійскі сабор.
2. Полацк з левага берага Заходняй Дзвіны. Сафійскі сабор ледзь бачны (злева), затое маецца Мікалаеўскі сабор (2 вежы справа) (цяпер на яго месцы "Дом з вушамі").
3. Помнік у гонар вайны 1812 г. Злева ад яе - вежа былога дамініканскага касцёла, што ў той час выкарыстоўвалася ў якасці каланчы.
4. Той самы помнік.
5. Амаль нічога не бачна, але гэта Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.
6-7. Ён жа, у іншых ракурсах.
Нажаль, якасць чорна-белых фотаздымкаў "не вельмі", але атмасферу, здаецца, перадае.