Полацк: "калыска беларускай духоўнасці і культуры"

Feb 22, 2015 22:13


Раніца перад масленічнымі гуляннямі. Палаткі з ежай. Падпальваюць вугаль у мангале. Старонкамі кнігі. Джэйн Осцін.

Ну а што? Зараз жа не год кнігі. Год кнігі ў Беларусі ўжо быў. У 2012. А зараз 2015.

Полацк. "Калыска беларускай духоўнасці і культуры". Праспект Францыска Скарыны. Плошча Францыска Скарыны. Помнік першадрукару.

Пакуль на полацкай плошчы Скарыны старонкамі кнігі распальваюць мангал, на левым беразе Дзвіны будаўнікі руйнуюць археалагічны помнік ХІІ ст. У пачатку лютага пры пракладцы газаправода былі пашкоджаны падмуркі храма Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. Работы былі прыпынены, Міністэрства культуры вынесла прадпісанне спыніць работы. Райвыканкам адказаў, што вінаватых не знайшлі. А праз два тыдні, калі аб гэтым пачалі забываць, пракладка газаправода была працягнута.
Відэа з 17:05.

image Click to view





http://news.tut.by/society/434410.html

http://www.sb.by/vitebskaya-oblast/article/v-polotske-pri-prokladke-gazoprovoda-povrezhden-fundament-monastyrya-xii-veka.html

http://www.ctv.by/v-polocke-povrezhden-fundament-borisoglebskogo-belchickogo-muzhskogo-monastyrya-xii-veka

http://www.sb.by/kultura/article/v-polotske-za-povrezhdenie-pamyatnika-xii-veka-nekogo-privlech-k-otvetstvennosti.html

вандалізм, Стан рэчаў, Маразм, Полотеск-Полацк

Previous post Next post
Up