Dec 05, 2014 16:13
Лічыцца, што ўніверсітэты, якія ўзнікалі ў сярэднявечнай Еўропе, вагаліся паміж двумя палюсамі, абіраючы ў якасці ўзора ўладкавання Балонью або Парыж. Балонскі ўніверсітэт быў найперш карпарацыяй студэнтаў, якія наймалі выкладчыкаў. Парыжскі ўніверсітэт з'яўляўся аб'яднаннем выкладчыкаў, якія запрашалі на навучанне студэнтаў.
Слухаючы прыбіральшчыцу, якая спявае на калідоры ў час пар, прыходзіш да разумення, што Alma mater Polocensis не ўкладаецца ў пракрустава ложа гэтай дыхатаміі. А адносіцца да трэцяга тыпу вучэбных устаноў, што ячшэ не знайшоў належнага апісання ў навуцы. Заснавальнікамі тут з'яўляюцца прыбіральшчыцы, гардэробшчыцы, вахцёры, супрацоўніцы сталовых, электрыкі, будаўнікі, сантэхнікі - карацей, тэхнічна-дапаможны персанал. Яны літасціва дазваляюць прыходзіць на работу выкладчыкам і студэнтам, але не забываюць нагадаць, хто тут гаспадар.
Аlmа Маtеr,
Сатырыкон,
Назіранні,
Думкі,
Трудовые будни