May 21, 2013 14:50
Полацкаму ўніверсітэту - 45. Падлогу ў калідоры ячшэ ў суботу памылі чымсьці такім, ад чаго яна дагэтуль выглядае як вільготная і толькі што вымытая. Запалілі шыльдачкі аварыйных выхадаў (корпус адкрылі ў 2005 і не памятаю, каб раней іх увогуле запальвалі). Зіхціць калідор бібліятэчнага корпуса, дзе няма вакон і ніколі не гарыць святло. Карацей, езуіцкі калегіум - кадэцкі корпус у чаканні рэктара.
Каля ўніверсітэта ўсё чыста, прыгожа, шарыкі паветраныя. У альтанцы хлопцы, апранутыя на манер сярэднявечных студэнтаў - як сімвал езуіцкага калегіума. Каля варот - даніна часам Кацярыны ІІ: студэнткі ў прыгожых пышных сукенках. Стаяць і вядуць свецкія размовы:
- В этом платье я не на фрейліну похожа, а на служанку, б...ь!
Усё ж прыемна разумець, што Alma Mater - культурны і адукацыйны цэнтр Полаччыны. Іначай адкуль бы дзяўчына ведала слова "фрэйліна"?
Аlmа Маtеr,
Назіранні,
Полотеск-Полацк