(no subject)

Jan 12, 2025 23:16

На паграміраванне, дарэчы, сілаў не засталося.
Вось я зараз настрачу ў дзённічак, і ўжо нічога больш за сёння не зраблю.
Мажліва гэта прыйшла зіма, але не засталося іх яшчэ па восені. А ўзімку стала зусім дрэнна. Магу ябошыць чатыры гадзіны з пяццю гадзінамі перапынкаў. Больш магу, але пасля ўжо не змагу нічога. Прымусова прымушаю сябе не працаваць пасля шасці-сямі, бо ааа нічога не зрабіла за дзень давай ябошыць да ночы, а пасля на наступны дзень яшчэ менш сіл.
У першы тыдзень года сышла ў водпуск, дык зрабіла ўсе малявальныя праэкты, якія скапіліся.
Зараз у гэтым рэжыме прымушальнага адпачывання адляжалася і вось здолела разгрэбсці стол дакапацца да новута.
Тут трэба намадэліць штуку і наладзіць куру, а я вось села і магу толькі не думаючы даўбаць па клавішам, а больш нічога не магу.
А хацелася б каб і на жыццё сілы былі, і на хоббі. Але на жыццё няма грошай, тут бы хоць што хоць як. Прарвемся, але калі я ўжо адчыніла ныць, то чаму б і не паныць. Не хвалюйцеся. Будзе лета зноў буду на паграміста вучыцца. Ці шукаць багатага мужа. Трэба ж мне нейкім чынам пераехаць жыць да мора.

тежик

Previous post
Up