Настрой штосьці бессэнсоўнае страчыць, але не ведаю, што.
Спыніліся мы на тым, што мы з катом пераехалі ў Польшчу. Я дагэтуль не прыдумала, што тут рабіць, і як. Нешта праваліўся ў абсалютна безыдэйную яму. Заняў у сяброў грошай, каб было чым заплаціць за хату на гэты месяц, пакуль без ідэй, чым і як буду вяртаць. І дзе знайду на наступны - таксама без ідэй.
Пару тыдняў таму выдалася прасвятленне ў галаве, і я ўспомніла, як пісаць пад андроед. Запіліў сабе міні-дадатачак з віджэтам, які паказвае дыяграмкай, колькі ад сёняшняга дня засталося часу. Цяпер ці знайду, хто мяне возьме джуном у свой стартап, ці зноў заб'ю на гэтае і буду выязджаць неяк інакш.
Месяц таму я хацеў стаць мастаком, па меншай меры нешта маляваў. Намаляваў адну старую ідэю і некалькі яшчэ штукаў, а пасля як адбіла.
Так і шэбуршуся паміж усім. Пазаўчора выпіла піўка, злавіла даволі сільную дэпрэсяшку, якая нават на фоне ныцця ў жж была дэпрэсяшавай. Бліжэйшым часам паўтараць не планую.
Доўга не разумеў людзей, якія зачыняюць усё ў падзамок. А зараз падумаў, што перавесці ўсё ў падзамок добрая ідэя. І завесці новае з нуля. Як жа я без магчымасці несці сваю фігню ў массы.
https://www.livejournal.com/editprivacy.bml Пайду паем штоле. Ці за шакаладкай скатацца.