Aug 23, 2010 12:00
Творчае заданне з літаратурнай паездкі ў Прагу і па сумяшчальніцтве "парны тэніс" з Аленай, якая неўзабаве мусіць вывесіць свой тэксцік на тую ж тэму.
Дваццаць гадоў мінула - і вось, ляжу на кушэтцы
сябра-псіхааналітыка, што зламаў аб мяне
некалі швабру: “Ты тут ні пры чым. Я ня верыў Сьветцы.
Дзеўкі няверныя. Здрада не абміне. А. Хадановіч
Калі гэтым разам я разам з усімі падаваў пашпарт у амбасаду на візу,
то не спадзяваўся, не плянаваў нічога і тым больш не пакаваў валізу.
Бо старонка была апошняя, і не працавала ўжо сяброўка матчына там,
карацей, не было аніякага сэнсу рыпацца і пагатоў зьбіраць чамадан.
Але нечакана займеў пропуск за мяжу, на халяву з даволі стрэмным турам,
што быў зладжаны маладым літаратарам ды іншым творчым натурам.
Сядаю ў аўтобус, а побач двое былых аднаклясьнікаў часоў фоткі на пашпарце:
”здарова-здарова” - ”мы збіраліся неяк, чаго не адказваў, калі званіў Паша це?”
І ўсю дарогу ў два бакі пад шумавое суправаджэньне паэтаў-пісьменьнікаў,
гаманіў з тым, што дзеўку адбіў, якой я спяваў пад гітару гіты з песеньнікаў.
.......................................................................................
Па вяртаньні, адным зь вечароў, як колісь на школьніку, ад вандроўкі ўражаньні
я лузгаў і перажоўваў разам з купленымі ў бабулькі семкамі пражанымі.
стыхі