непадмеценая вуліца

Jan 18, 2009 00:04



Гожы начны зацішны дваровы  сьнег… Пачуццё страты кантролю над сітуацыяй. Калі на цябе адначасна звальваецца столькі ўсяго: сьняжынкі, схаваны за пяціпавярхоўкамі месячык, святло фараў па вачах, незнаёмыя сябры, кілбаса з французскай гарчычкай, мноства зьедзенага шакаладу - словы перастаюць слухацца, і прэ адно банальшчына. Табе сорамна ад гэтага.

Пачуваюся міліяраваным балотам.
Previous post Next post
Up