Oct 01, 2008 21:10
Альфабэт: літаратурна-мастацкі альманах. Вып. 2/Бел. дзярж.ун-т культуры і мастацтваў; уклад. і рэд. А.Сабалеўскі. - Мн.: Бел.дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2008. - 341 с.
Выданне падрыхтавана на кафедры тэатральнай творчасьці. Укладальнік і рэдактар Анатоль Сабалеўскі.
Менавіта Анатоль Вікеньціевіч, за што яму і дзякуй, змусіў мяне не паленавацца і зьмясьціць у альманаху адну са сваіх п'есаў. П'еса атрымалася ў міні, дакладней, будзе далейшая разгортка тэмы, спадзяюся, у штосьці ў больш маштабнае.
Во я і дэбютавала як драматург. Праўда, пакуль на паперы.
Камедыя ў адной дзеі "Чортава баба" - стар.184.
Памятаю, першую сваю п'есу напісала ў 16 гадоў. Яна называлася вельмі жыццесьцьвярджанльна - "NIHIL" (трагікамедыя пра паэтаў і рэдактароў). Дала яе прачытаць Аляксею Дудараву. Штосьці пахваліў, недзе пажурыў. Адна заўвагала асабліва запомнілася "Сама падумай, як галоўная гераіня можа знаходзіцца на сцэне цэлых тры гадзіны - ёй жа ні вады глынуць, ні папісяць..." Цяпер я і такія моманты ўлічваю :)
Урэшце пачала паціху апраўдваць у сваю першую спэцыяльнасьць.
кнігі,
драматургія,
літаратура,
публікацыі