Кустаў Іван Міхайлавіч (Кустов Иван Михайлович) - мой дзядуля па мячы.
Ён рускі, родам з Волгі, з-пад Ніжняга Ноўгарада, зь вёскі Мілеева.
Гады жыцця: 1924(25) - 1996.
Ад яго і маё расійскае прозьвішча: Кустава.
Фотаздымкі - 1950 год. На фотаздымку дзядулю Ванюшу - 26 гадоў.
Ён быў надзвычай прыгожым, праўдзівым і нат жорсткім чалавекам з жалезным характарам. Адзіную мяне любіў бяз памяці. І маці сваю за сьвятую лічыў.
Яна яго Вахонькам клікала.
Другі сын у сям'і з 13 дзяцей (выжылі толькі 5).
Пайшоў на фронт у 16 гадоў. Прайшоў усю вайну па самых гарачых месцах, яго сябры праз аднаго падалі мёртвымі, а ён ішоў на кулі...
Жанчыны ад яго проста млелі. Ён быў шалёным моднікам, выдатна таньчыў, валодаў неверагоднай харызмай і вабнатою, меў паставу шыкоўную...
Ажаніўся з маёй бабуляй, калі ёй было 17, а яму - каля 30.
Праз год, у 1953 годзе, нарадзіўся мой тата Валодзя.
Дзядуля памёр, калі мне было 12 гадоў.
Ён называў мяне Васілісай Прыўкраснай і Валерушкай,
ганарыўся мной больш за ўсё на сьвеце.
Ён выратаваў мне жыццё, калі я была маленькая.
Чытаў мне казкі...
Я падобная да свайго дзядулі, кажуць мае крэўныя...
9 мая засталося для мяне перадусім ягоным сьвятам.
Ягоным і маіх бабуляў.
З перамогай, родны! Дзякуй табе....