Сёння мы з суседам і суседкаю майго веку зратавалі вось гэтага чатырохмесяцовага пацаньчыка:
Далі яму годную мянушку - Аўчар, каб трымаўся.
Каб не раўнівы мой Жэромця, то забрала б яго да сябе.
Спачатку палашчылі, пасьля пакармілі, прэзентавалі ружовую шаўковую стужачку (будзе гламурным хлопцам) - і знайшлі гаспадара.
Малы туліўся да мяне - пэўна, заразка, адчуваў, што даспадобы мне гэткія сімпотныя кабялькі, дый свайго маю.
Нават не хацеў адпускаць...
Але, у рэшце рэштаў, здаецца, застаўся задаволеным...
Узгадалася, колькі я разам з братам тых патлацікаў ды зубасьцікаў мілых адгадавала ды паўладкоўвала ў летнія вакацыі, якія бавіла ў бабулі. А потым атрымлівала ад той самай любай бабулі па вуху ў навуку, каб сабакам хвасты не круціла :)