ПРЭМ'ЕРА новай праграмы "Прыват"! Тэма выпуску - "Сіці, Гудбай!"

Jan 01, 2016 16:35

Ну, паехалі! ПРЭМ'ЕРА новай праграмы "Прыват"! Тэма выпуску - "Сіці, Гудбай!": уцёкі ад цывілізацыі - жыццё ў Доме-мары ці ў стайне?) Героі праграмы распавядуць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» - душэўна пра чалавечыя душы і мары.



«Прыват» сустрэўся з тымі, хто перабраўся ў вёску. Ці складана на гэта наважыцца? Гэта ўцёкі АД сябе ці ДА сябе? Госць студыі - паспяховы бізнесовец, эканамічны аналітык, гаспадар беларускага брэнду мыла і парцаляны Karali - Серж Наўродскі. Героі выдання - даўншыфіцеры і гаспадары «Гняздоўя Вятроў» у Полацкім раёне - праграміст Ратмір Максім Новікаў і ягоная жонка мастачка Эльга Папова, якія жывуць у доме-стайні з трыма канямі, катамі і сабакам. Эксперт праграмы - псіхолаг-экзістэнцыяліст Алена Жук. Эксклюзіўны камент ад натхняльнага Андрэя Горвата агучаным цягам гутаркі.

image Click to view


Станьце героем «Прывату» або прапануйце тэму, праблему, гісторыю,госця ці героя для наступнага выпуску - і сачыце за падрыхтоўкаю выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: "Прыват" у ФБ, "Прыват" у Укантакце альбо пішыце наўпрост на пошту: studyjapryvat (слімак) gmail.com

прыват, tv, матывацыі, тэлебачанне, "Прыват", вёска, горад, мары, Беларусь, поспех, відэа, чалавечыя гісторыі, пераадоленне, даўншыфтынг, людзі

Previous post Next post
Up