У Музэі Янкі Купалы на ДН Максіма Багдановіча...

Oct 08, 2016 00:45


У кожным узросце кабетам падабаюцца пэўныя паэты, якія ім здаюцца найбольш харызматычнымі і мужчыністымі: бабулькам у вёсках у 60-80 - Якуб Колас, пані трошку ў гадах 35-50 - Янка Купала, але ўсім узростам дзяўчат падабаецца Максім Багдановіч! Кажуць школьніцы: пачытай! Яна: ай, не хачу... А калі б паказаць прыгожага паэта? - О! - А цяпер чытай! Зусім іншая размова... Таму так важна, каб творца быў не толькі аўтарам, але і аб'ектам творчасці... Гэта пашырае аўдыторыю беларускіх беларусаў :)



(с) Ліза Дубінчына

А яшчэ гісторыйка. Вядзем з калегай анляйн з імпрэзы. Падыходзіць вядоўца і пытаецца, калі б мне было зручна выступіць. Калега са страшэнным зьдзіўленнем: "Дык ты што, апроч усяго, яшчэ і вершы пішаш?!" Чамусьці так прыемна стала і весела :) Іпастасі, аднак, іпастасі... )

2012, выступы, імпрэзы, фотаздымкі

Previous post Next post
Up